Шакуны
Шакуны́[2] (трансліт.: Šakuny, руск.: Шакуны) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета. Размешчаны за 8 км на паўднёвы захад ад Пружан, на ўсход ад шашы Р85. Насельніцтва — 13 жыхароў (2007).
Вёска
Шакуны
|
Назва
правіцьВядомае літоўскае аднаасноўнае адыменнае прозвішча Šakūnas. Ад гэтага колішняга імя і прускі тапонім Schakuhnen (цяпер "Левабярэжнае" ў Калінінградскай вобласці РФ).
Побач з Шакунамі — Шані, ад Šenas.
Гісторыя
правіцьЗа расійскім часам — у Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[3].
За польскім часам — у гміне Шані Пружанскага павета Палескага ваяводства[4].
Транспарт
правіцьАўтамабільныя дарогі Р85 Пружаны — Відамля і Н539 Шані — Кацёлкі — Шакуны[5].
Славутасці
правіць- Дом Рыгора Шырмы.
- Сядзіба Аляксандра Янушкевіча «Трусавіца». На тэрыторыі плошчай 1,5 га размешчаныя хата з трыма двухмеснымі гасцявымі нумарамі, лазня, музей сялянскае працы, банкетная зала. Сядзіба прапануе пешаходныя і веласіпедныя вандроўкі, круглагадовыя конныя прагулкі (калёсы, сані), збор ягад, грыбоў і зёлак, арганізацыю карпаратыўных мерапрыемстваў[6].
Этнаграфія
правіцьУ Шакунах у 1928 годзе фалькларыстам і кампазітарам Рыгорам Шырмам запісана калядка «Ой, рана-рана куры запелі»[7].
Вядомыя выхадцы
правіць- Рыгор Шырма — беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнаўца
Зноскі
- ↑ Алфавитный список улиц по Шакуны (руск.). Пружанский район. Белпошта (15 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 771.
- ↑ Szakuny, вёска . Radzima.net. Праверана 13 лютага 2012.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2012.
- ↑ Усадьба «Трусовица» (руск.)(недаступная спасылка). Сельские усадьбы. Туризм и отдых в Брестской области (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 21 снежня 2012.
- ↑ Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Надвор’е ў Шакунах