Жан-Франсуа Шампальён
Жан-Франсуа Шампальён (фр.: Jean-François Champollion; 23 снежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — французскі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік егіпталогіі.
Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разецкага каменя 14 верасня 1822 г. зрабілася магчымым чытанне егіпецкіх іерогліфаў і далейшае развіццё егіпталогіі як навукі.
Біяграфічныя звесткі
правіцьВучыўся ў Школе ўсходніх моў у Калеж дэ Франс (1807—09). 3 1809 выкладаў ва ўніверсітэце Грэнобля (з 1818 прафесар). Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.
Пасля шматгадовай працы над дэшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разецкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў паслядоўнасць развіцця егіпецкага іерагліфічнага пісьма (іерагліфічнае, іератычнае, дэматычнае). У 1824—26 вывучаў егіпецкія помнікі ў музеях Італіі, потым працаваў хавальнікам Егіпецкага музея ў Луўры. У 1828—30 кіраваў экспедыцыяй у Егіпет, сабраў і скапіраваў шмат егіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяў. У 1831 узначаліў першую ў свеце кафедру егіпталогіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаегіпецкай мовы.
Гл. таксама
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Jean-François Champollion
- Егіпецкія іерогліфы
- Разецкі камень
- Копцкая мова
Зноскі
- ↑ а б в г Jean-François Champollion // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б https://www.umass.edu/wsp/philology/gallery/champollion.html
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ http://www.nytimes.com/1999/08/29/travel/figeac-s-flair-for-the-egyptian.html
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ www.aibl.fr
- ↑ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
- ↑ http://www.academiedelphinale.com/images/lettre-mensuelle/lettreAcademieDelphinale-06-juin-juillet-aout-2020.pdf