Шарль Гарнье (архітэктар)
Жан Луі Шарль Гарнье (6 лістапада 1825, Парыж — 3 жніўня 1898) — французскі архітэктар эпохі эклектыкі і гісторык мастацтва. Ідэолаг і практык стылю боз-ар.
Шарль Гарнье | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лістапада 1825[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 жніўня 1898[1][4][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Крысціян Гарнье[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Уплыў | Луі-Іпаліт Леба[d] і Jean Antoine Injalbert[d] |
Уплыў на | Joseph Cassien-Bernard[d] і Martha Stettler[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1842—1848 гадах вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, дзе ў 1848 годзе атрымаў Гран-пры Рымскай прэміі. Тэма дыпломнай працы — «Праект кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў з галерэяй-выстаўкай прамысловых вырабаў». З 17 студзеня па 31 снежня 1849 года навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, затым працяглы час падарожнічаў па Грэцыі.
З 1860 года — архітэктар Парыжа.
У 1864 годзе Шарль Гарнье быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.
У 1867 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам каралеўскага інстытута англійскіх архітэктараў.
Пасля завяршэння будаўніцтва Оперы Шарль Гарнье стаў адным з выбітных выкладчыкаў архітэктуры, удзельнічаў у дзяржаўных камісіях.
У 1874 годзе абраны членам парыжскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Пахаваны на могілках Манпарнас.
Асноўныя праекты
правіцьСтваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—1867, канчатковая апрацоўка да 1875 года), Оперны тэатр (1878—1879) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла.
Зноскі
- ↑ а б Charles Garnier
- ↑ Jean Louis Charles Garnier — ministère de la Culture.
- ↑ а б Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
- ↑ Charles Garnier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 13 чэрвеня 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).