Шаро́ш — намнажэнне рыхлага губчастага лёду, якое ўзнікае на вадаёмах з выплага на паверхню вады ўнутрыводнага лёду. Можа з'яўляцца перад ледаставам пры пераахалоджанні вады ніжэй за 0 °C, пераважна на хуткаплынных рэках, ніжэй палонак і гідравузлоў. Можа рухацца ўніз па цячэнні або намнажацца пад лёдам і гэтак выклікаць рэзкі пад'ём вады.

Літаратура правіць