Шаснаццаць акруг
Шаснаццаць акруг, якія працягнуліся ад Яньцзіна да Юньчжоу (кіт. трад. 燕雲十六州, спр. 燕云十六州, піньінь Yānyún Shíliù Zhōu, пал. Яньюнь шилю чжоу) — землі ў Кітаі на тэрыторыі сучасных правінцый Хэбэй і Шаньсі, а таксама гарадоў цэнтральнага падпарадкавання Пекін (старажытная назва — Яньцзін) і Цяньцзінь, былыя важным фактарам палітычнай барацьбы ў X стагоддзі.
Шаснаццаць акруг | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Эпоха | Эпоха пяці дынастый і дзесяці царстваў[d] |
Дата спынення існавання | каля 1271 |
Гісторыя правіць
У 907 годзе ў Кітаі пала імперыя Тан і пачалася Эпоха пяці дынастый і дзесяці царстваў . У дадатак да міжусобіц, з поўначы пачалі наступаць кідані, а з захаду — цюркі-шато . Пры дапамозе цюрак у 923 годзе паўстала дзяржава Позняя Тан, але ў 936 годзе кідані падтрымалі Шы Цзінтана , які падняў паўстанне і заснаваў дзяржаву Позняя Цзінь . У абмен на падтрымку ў барацьбе Шы Цзінтан быў вымушаны перадаць кіданьскай імперыі Ляа 16 акруг, якія аддзялялі традыцыйныя кітайскія рэгіёны ад стэпавай поўначы.
На далучаных тэрыторыях кідані заснавалі Паўднёвую і Заходнюю сталіцы. У выніку гэтыя землі сталі плацдармам для кіданьскага ўмяшання ў паўночнакітайскія справы, што прывяло да падзення дзяржавы позняя Цзінь ў 946 годзе. Імперыя Сун, якая аб’яднала астатні Кітай у 960 годзе, не прызнала анэксіі кіданямі 16 акруг, і пасля знішчэння ў 979 годзе цюркскай дзяржавы Паўночная Хань пачаліся паходы супраць імперыі Ляа. Аднак кідані адбівалі кітайскія атакі, а калі малады кіданьскі імператар пасталеў — ён нанёс магутны контрудар Сунскай імперыі і прасунуў межы Ляа далёка на поўдзень.
Геаграфія правіць
Шаснаццаць акруг — гэта
Зноскі
Літаратура правіць
- «История Востока» (в 6 т.). Т.II «Восток в средние века» — Москва: издательская фирма «Восточная литература» РАН, 2002. ISBN 5-02-018102-1
- «История Китая» (под редакцией А. В. Меликсетова) — Москва: издательство МГУ, издательство «Высшая школа», 2002. ISBN 5-211-04413-4