Шатлен (шатэлен, шатленка — ад фр.: châtelain — уладальнік замка; кашталян[1])- выраб, упрыгажэнне і аксэсуар  (руск.) у выглядзе ланцужка з заціскам, да якога мацуюцца ў выглядзе падвесак розныя функцыянальныя прадметы: ключы, кашалёк  (руск.), кішэнны гадзіннік  (руск.), нажніцы, пячаткі і гэтак далей.

Галандская дзяўчынка з шатленам (каля 1630 года).

Гісторыя правіць

Шатлены насілі як мужчыны, так і жанчыны. У больш вузкім сэнсе шатлен — ланцужок для кішэннага гадзінніка з завадным ключом.

Шатлены былі вядомыя з часоў Сярэдневякоўя, але пік папулярнасці прыйшоўся на XVIII — пачатак XX стагоддзя. Шатлен XVII стагоддзя прадстаўляў сабой пояс у выглядзе ланцужка, да якога мацаваліся на некаторай адлегласці адзін ад аднаго іншыя ланцужкі для дробязяў. Як функцыянальны прадмет шатлен з’яўляўся паказчыкам статусу гаспадыні або аканомкі дома, якая валодала ўсімі ключамі і, такім чынам, усімі каштоўнасцямі.

У XVIII стагоддзі шатлены становяцца масіўнымі і багата дэкараванымі ў стылі барока або ракако. У гэты перыяд шатлен ужо не з’яўляўся поясам сам па сабе, а мацаваўся да яго ці да адзення як самастойны аксэсуар. Каштоўныя шатлены вырабляліся з золата і ўпрыгожваліся эмаллю. У XVIII стагоддзі галоўным элементам, як правіла, быў etui — спецыяльны футляр для невялікіх інструментаў. Частым элементам жаночых шатленаў з’яўляецца спецыяльны кручок для шнуроўкі сукенак і гарсэтаў.

Адраджэнне папулярнасці шатлена адбылося ў другой палове XIX стагоддзя — дамы насілі на шатлене маленькія вышытыя кашалькі, а мужчыны — кішэнныя гадзіннікі і бірулькі  (руск.). Служанкі і аканомкі па-ранейшаму насілі на шатленах функцыянальныя дробязі: швейныя прыналежнасці, ключы і гэтак далей.

У Віктарыянскай Англіі існавала разнавіднасць шатлена — трымальнік спадніц  (англ.), які ўяўляў сабой заціск на ланцужку, які прыўздымаў і ўтрымліваў спадніцу па меры неабходнасці. Гэты аксэсуар быў у модзе ў 1870-1890-я гады.

Зноскі

  1. Тэрмін у дачыненні да аксэсуара замацаваўся толькі ў XIX стагоддзі.
  2. Экспонат на сайте V&A

Літаратура правіць

Спасылкі правіць