Шахцёр (баскетбольны клуб, Салігорск)

«Шахцёр» — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Салігорска. Базавая каманда мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3.

Шахцёр
Заснаваны 2023
Краіна  Беларусь
Горад Салігорск
Трэнер Уладзімір Агабаб’ян

Гісторыя

правіць

Клуб быў заснаваны ў лістападзе 2023 года з мэтай падрыхтоўкі гульцоў мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 да міжнародных спаборніцтваў[1]. Галоўным трэнерам быў прызначаны расійскі спецыяліст Уладзімір Вадзімавіч Агабаб’ян. Да каманды далучыліся лепшыя беларускія гульцы па баскетболе 3х3, якія спынілі кар’еру ў класічным баскетболе: Аляксей Балдзін, Сяргей Вабішчэвіч, Антон Зарэцкі, Максім Каратцоў, Ян Марынін, Ілля Мілашэўскі, Аляксей Навойчык, Максім Сазонаў.

Клуб прымае ўдзел ў чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3[2][3][4]. У лютым 2024 года клуб стаў пераможцам турніру «Palova-Snowball» імя Мікалая Ермашова і Кубка Беларусі 3х3[5], у сакавіку — сярэбаным прызёрам Кубка Губернатара Чалябінскай вобласці[6], у чэрвені і жніўні — пераможцам I і III этапу чэмпіянату Беларусі 3х3 і Нацыянальнай лігі[7][8].

Зноскі

Спасылкі

правіць