Аляксей Андрэевіч Навойчык

Аляксей Андрэевіч Навойчык (нар. 10 красавіка 2001, Гродна, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1]. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Андрэя Навойчыка.

Баскетбол
Аляксей Андрэевіч Навойчык
Нарадзіўся 10 красавіка 2001(2001-04-10) (23 гады)
Гродна, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 190 см
Пазіцыя атакуючы абаронца
Драфт НБА не задрафтаваны, 2023
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Беларусь РДВАР
2016—2017 Беларусь Прынёманне-ГрДУ
2017—2019 Беларусь Цмокі-Мінск-2
2019—2023 Беларусь Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Выхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Валянціна Пятроўна Навойчык[2]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага.

З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[3].

Выступаў за юнацкую (2016—2017), юніёрскую (2018—2019) і моладзевую (2020—2021) зборную Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[4], у складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 — сярэбраны медаль I гульняў краін СНД-2021 у Казані[5].

Кар’ера

правіць

Дасягненні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць