Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч
Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч (нар. 4 чэрвеня 1988, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Муж беларускай баскетбалісткі Ксеніі Вабішчэвіч.
Нарадзіўся | 4 чэрвеня 1988 (35 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Біяграфія правіць
Пачаў займацца баскетболам у сем гадоў у першым класе школы, быў у ДзЮСШ «Аўтазаводзец», першым трэнерам быў Сяргей Міхайлавіч Ярмоленка.
Першай прафесійнай камандай у кар’еры стаў клуб «Мінск 2006», трапіў туды ў 2006 годзе, у самым пачатку станаўлення баскетбольнай структуры. Потым выступаў за асіповіцкі АЗАА і «Гродна-93».
У 2012 годзе перабраўся гуляць у казахстанскую каманду «Табол». Аднак, з-за праблем з фінансаваннем давялося пакінуць клуб і перабрацца ў эстонскі ТЛУ.
У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[1].
Выступаў за юнацкую (2004), моладзевую (2007) і нацыянальную (2014—2019) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі 3х3 стаў бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[2][3].
Кар’ера правіць
- 2006—2008 — Мінск-2006-2
- 2008—2010 — АЗАА (Асіповічы)
- 2010—2011 — Гродна-93
- 2012 — СБК Асіповічы[4]
- 2012—2013 — Табол (Кастанай, Казахстан)
- 2013 — ТЛУ (Талін, Эстонія)
- 2013—2014 — Свіслач (Асіповічы)
- 2014—2015 — МБК Капшагай (Капшагай, Казахстан)
- 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск)
- 2016—2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск
- 2020—2023 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі (2): 2017/2018, 2018/2019.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2010/2011.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2008/2009, 2009/2010, 2020/2021.
- Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2018.