Свіслач Асіповічы
баскетбольны клуб
Свіслач Асіповічы — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Асіповічы.
Свіслач | |
---|---|
Заснаваны | 1992 |
Расфарміраваны | 2014 |
Краіна |
![]() |
Горад | Асіповічы |
Трэнер | |
|
Назвы Правіць
- АЗАА (1992—1997)
- РТІ-АЗАА (1997—2000)
- АЗАА (2000—2011)
- СБК Асіповічы (2011—2012)
- Свіслач (2012—2014)
Гісторыя Правіць
У 1992 годзе ў Асіповічах на базе мясцовага завода аўтамабільных агрэгатаў быў створаны клуб АЗАА, што заявіўся ў Вышэйшую лігу чэмпіянату краіны. Яе аснову склалі навучэнцы мясцовай ДзЮСШ.
У 1997 годзе з-за фінансавых праблем мінскі клуб РТІ пераехаў у Асіповічы і аб’яднаўся з клубам АЗАА. У 2000 годзе РТІ вярнуўся ў Мінск. У Асіповічах быў адноўлены клуб АЗАА, які спачатку выступаў у Першай лізе, а ў 2002 годзе вярнуўся ў Вышэйшую лігу, дзе выступаў да 2014 года (у апошнія тры сезона клуб страціў фінансавую падтрымку ад завода аўтамабільных агрэгатаў і таму выступаў пад назвамі СБК «Асіповічы» і «Свіслач»).
Дасягненні Правіць
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
1992-93 | Вышэйшая ліга | 8 | ||
1993-94 | Вышэйшая ліга | 8 | ||
1994-95 | Вышэйшая ліга | 7 | ||
1995-96 | Вышэйшая ліга | 8 | ||
1996-97 | Вышэйшая ліга | 9 | н/у | |
1997-98 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Фіналіст | |
1998-99 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | ||
1999-00 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Групавы этап | |
2000-01 | Першая ліга | 5 | н/у | |
2001-02 | Першая ліга | 2 | Групавы этап | |
2002-03 | Вышэйшая ліга | 7 | 5-е месца | |
2003-04 | Вышэйшая ліга | 7 | н/у | |
2004-05 | Вышэйшая ліга | 4 | н/у | |
2005-06 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | 4-е месца | |
2006-07 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | 4-е месца | |
2007-08 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | Бронзавы прызёр | |
2008-09 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Фіналіст | |
2009-10 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Фіналіст | |
2010-11 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | 4-е месца | |
2011-12 | Вышэйшая ліга | 5 | 4-е месца | |
2012-13 | Вышэйшая ліга | 4 | Фіналіст | |
2013-14 | Вышэйшая ліга | 5 | 4-е месца |
Трэнеры Правіць
- Валерый Гарэлікаў (1992—1993)
- Ігар Налівайка (1993)
- Міхаіл Санковіч (1993—1994)
- Сяргей Шайкоўскі (1994—1995)
- Яўген Арэхаў (1995—1996)
- Валерый Гарэлікаў (1996—1997)
- Анатоль Бутвілоўскі (1997—1998)
- Генадзь Самарскі (1998)
- Мікалай Бузлякоў (1998—1999)
- Анатоль Якубенка (1999—2000)
- Валерый Гарэлікаў (2000)
- Сяргей Шайкоўскі (2000—2004)
- Мікалай Бузлякоў[1] (2004—2007)
- Андрэй Ольбрэхт[2] (2007—2009)
- Ігар Галабурда[3] (2009—2012)
- Андрэй Ольбрэхт (2012—2013)
- Мухарэм Вугдаліч (2013)
- Андрэй Ольбрэхт (2013—2014)
Зноскі
- ↑ Николай Бузляков: точу зуб на "Виталюр" Архівавана 11 лютага 2022.
- ↑ Вторая молодость Архівавана 11 лютага 2022.
- ↑ Игорь Голабурда. Из “Осиповичей” в Белокаменную Архівавана 11 лютага 2022.