Дзмітрый Іванавіч Калтуноў
Дзмітрый Іванавіч Калтуноў (нар. 12 сакавіка 1975, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Галоўны трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды па баскетболе 3х3 (2017—2023).
Нарадзіўся | 12 сакавіка 1975 (49 гадоў) | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьУ баскетбол прыйшоў у 8 гадоў, у СДзЮШАР №10 г. Мінск (цяпер гэта спецыялізаваная школа баскетбольнага клуба «Мінск»). Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца. Выступаў за клубы Беларусі і Польшчы. Быў у складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-22) на чэмпіянаце Еўропы-1996 (10-е месца).
Па заканчэнні кар’еры баскетбаліста стаў трэнерам. Спачатку працаваў з дзецьмі і ва ўніверсітэце, потым з больш сталымі камандамі: 2 гады працаваў з камандай «Асіповічы». Потым трэнераваў студэнцкую каманду БДЭУ, на базе якой была створана рэзервовая каманда «Цмокі-Мінск», дзе працаваў асістэнтам трэнера Расціслава Вяргуна. Пасля стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па баскетболе 3х3 і галоўным трэнерам мужчынскай моладзевай каманды «Мінск». Пад яго кіраўніцтвам мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[1], моладзевая зборная (U-20) па баскетболе 3х3 стала чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[2], сярэбраным прызёрам I гульняў краін СНД-2021 у Казані[3].
Кар’ера баскетбаліста
правіць- 1992—1993 — РТІ-2-РВАР (Мінск)
- 1993—1994 — АЗАА (Асіповічы)
- 1994—1995 — РТІ (Мінск)
- 1995—1997 — РТІ-РШВСМ (Мінск)
- 1997—1998 — РШВСМ-РВАР (Мінск)
- 1998 — Оксіва (Плешаў, Польшча)
- 1998—1999 — Папірус-БДУ (Барысаў)
Кар’ера трэнера
правіць- 2009—2011 — АЗАА (Асіповічы) (другі трэнер)
- 2011—2012 — БДУІР (Мінск) (другі трэнер)
- 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск)
- 2016—2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- 2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда)
- з 2022 — Мінск (моладзевая каманда)
Дасягненні
правіцьУ якасці баскетбаліста
правіць- Чэмпіён Беларусі (1): 1994/1995.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1995/1996.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1996/1997.
У якасці трэнера
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дмитрий Колтунов: «Одно из важных качеств тренера — уметь меняться самому и менять свой стиль»
- БФБ ПОЗДРАВЛЯЕТ С ДНЁМ РОЖДЕНИЯ ДМИТРИЯ КОЛТУНОВА
- Колтунов Дмитрий
- Дмитрий Колтунов: «Каждый раз была мысль: только бы не подвести»
- Дмитрий Колтунов продолжит возглавлять тренерский штаб мужской молодёжной команды "МИНСК"