Сяргей Мацвеевіч Светнік

Сяргей Мацвеевіч Светнік (нар. 22 чэрвеня 1969, Маладзечна, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравога. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[1][2]

Баскетбол
Сяргей Мацвеевіч Светнік
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1969(1969-06-22) (54 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1986—1988 РТІ
1990—1993 РТІ
1995—1996 Літкабеліс Панявежыс[d]
1996—1997 БКМ Лучанец[d]
1997 Стары Собаль[d]
1998 Гродна-93
1998—1999 Палонія Пшэмысль[d]
1999 Аўтазаводзец Мінск
1999 Гомельскія рысі
2002—2003 РТІ
2003—2004 БНТУ
2004—2007 БДЭУ-ГрандПрынт
2004—2007 Свіслач
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Выступаў за беларускія клубы РТІ (1986—1988, 1990—1993), «Гродна-93» (1998), «Аўтазаводзец-Джэнці» (1999), «Гомельскія рысі» (1999), РТІ-РВАР (2002/03), «Мінск-БНТУ» (2003/04), АЗАА (2004—2007). Таксама выступаў за клубы Расіі, Літвы, Славакіі, Польшчы, у тым ліку за ТКЗ (Таганрог, Расія, 1994/95)[3], «Літкабеліс» (Панявежыс, Літва, 1995/96)[4], «Могул» (Лучанец, Славакія, 1996/97), «Палонію» (Пшэмысль, Польшча, 1998/99).

У 1997 годзе падчас чэмпіянату далучыўся да расійскай каманды «Стары собаль», але ў лістападзе ён пакінуў клуб, бо быў запрошаны ў нацыянальную зборную Беларусі[5].

Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2001 гадах[6].

У 2010—2014 гадах узначальваў жаночы клуб «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск»[7]. Са студзеня 2014 года — другі трэнер жаночага клуба «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск». Быў другім трэнерам жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2014[8].

Дасягненні правіць

У якасці баскетбаліста правіць

У якасці трэнера правіць

Зноскі

Спасылкі правіць