Віталь Анатолевіч Маклакоў

Віталь Анатолевіч Маклакоў (нар. 10 мая 1970, г. Уладзімір, Уладзімірская вобласць, Расія[1]) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Дацэнт факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы[2]. Галоўны трэнер каманды «Прынёманне-ГрДУ» (Гродна) (2013—2019).

Баскетбол
Віталь Анатолевіч Маклакоў
Нарадзіўся 10 мая 1970(1970-05-10) (54 гады)
Клубная кар’ера[* 1]
1989—1992 РТІ
1992—1993 ЭНКА
1993—1994 Свіслач
1994—1998 Гродна-93
1999—2000 Лакаматыў-КіС
2000—2001 Аўтазаводзец Мінск
Трэнерская кар’ера
2013—2019 Беларусь Гродна-93-ГрДУ
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера баскетбаліста

правіць

Выступаў у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ (1989—1992), у чэмпіянаце Беларусі — за клубы ЭНКА з Мінскай вобласці (1992/93), асіповіцкі АЗАА (1993/94), «Гродна-93» (1994—1998), віцебскі «Лакаматыў» (1999/2000), мінскі «Аўтазаводзец-Джэнці» (2000/01), «Гродна-Азот» (2006/07).

Кар’ера трэнера

правіць

Працаваў галоўным трэнерам клубаў «Гродна-93-2» (2010—2013)[3], «Прынёманне-ГрДУ» (2013—2019).

У 2018—2020 гадах працаваў галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-20[4][5].

З 2021 года — другі трэнер жаночай юніёрскай зборнай Беларусі (U-18). З 2022 года — другі трэнер жаночай каманды «Алімпія» (Гродна)[6].

Дасягненні

правіць

Зноскі