Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў
Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў (нар. 5 чэрвеня 1960, Ташкент, Узбекская ССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Выступаў на пазіцыі разыгрываючага абаронца. Майстар спорту СССР па баскетболе. Прызнаны лепшым абаронцам на першынстве Еўропы па баскетболе сярод кадэтаў у 1977 годзе.
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 1960 (64 гады) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьСкончыў гістарычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979—1984), у 1986 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (выкладчык фізічнай культуры і трэнер па баскетболе, аспірантуру 1986—1989).
Выступаў у чэмпіянатах СССР у складзе каманды спецыялістаў Універсітэтаў і за зборную Рэспублікі Узбекістан у міжнародных спаборніцтвах. У складзе моладзевых камандаў СССР гуляў у чэмпіянатах Еўропы і света па баскетболе.
Гуляў за каманду РТІ (Мінск) ва Усесаюзных і міжнародных спаборніцтвах, а таксама ўзяў удзел у еўрапейскім чэмпіянаце ў складзе зборнай Рэспублікі Беларусь. Неаднаразовы чэмпіён і прызёр першынстваў Узбекістана, Рэспублікі Беларусь. Гуляў у замежных клубах Балгарыі, Польшчы, Чэхіі і Украіны.
Кар’ера баскетбаліста
правіць- 1976—1986 — Універсітэт (Ташкент)
- 1986—1990 — РТІ (Мінск)
- 1990—1991 — Лудагорац (Разград, Балгарыя)
- 1991—1993 — Погонь (Шчэцін, Польшча)
- 1993—1995 — Інсталь (Беласток, Польшча)
- 1995—1996 — БІПА-Мода (Адэса, Украіна)
- 1996—1997 — Новы Йічын (Чэхія)
- 1997—1998 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск)
Кар’ера трэнера
правіцьЗ мужчынскімі клубамі
- 1998—1999 — РТІ-АЗАА (Асіповічы)
- 1999—2001 — Спартак-Кандытар (Гомель)
- 2004—2007 — АЗАА (Асіповічы)
- 2007—2008 — БДЭУ-Мінск-2006-3
З жаночымі клубамі
- 2008—2010 — Мінск-2006
- 2010—2015 — Гарызонт (Мінск) (другі трэнер)
- 2017—2018 — Гомель-Сож (другі трэнер)
- 2018—2019 — Гомельскія рысі (другі трэнер)
- з 2019 — РДВАР (Мінск) (другі трэнер)
Дасягненні
правіцьУ якасці баскетбаліста
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Eўропы сярод юнакоў (U-16) (1): 1977.
У якасці трэнера
правіцьЗ мужчынскімі клубамі
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1998/1999, 1999/2000.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000/2001, 2005/2006, 2006/2007.
З жаночымі клубамі
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2009/2010.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007/2008, 2008/2009.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2009/2010.
Спасылкі
правіць- Николай Бузляков Архівавана 12 кастрычніка 2023.
- Николай Александрович Бузляков
- Nikolay Buzlyakov