Андрэй Васільевіч Клемезь

Андрэй Васільевіч Клемезь (нар. 16 сакавіка 1969, Волжскі, Валгаградская вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Майстар спорту СССР, член моладзевай зборнай СССР[1]. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Андрэй Васільевіч Клемезь
Нарадзіўся 16 сакавіка 1969(1969-03-16) (55 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1985—1988 РТІ
1988—1989 СКА Кіеў[d]
1989—1994 РТІ
1995 Аўтадор (баскетбольны клуб)
1995—1996 ЦСК ВПС Самара[d]
1996 Свіслач
1996 Q65160135?
1996—1997 Асторыя Быдгашч
1997 Аўтазаводзец Мінск
1997—1998 Лакаматыў
2000—2001 Гродна-93
2002—2003 БДУ
Трэнерская кар’ера
2007—2008 Беларусь БНТУ трэнер
2015—2020 Беларусь Гарызонт трэнер
з 2023 Беларусь РДВАР
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Баскетболам пачаў займацца ў 1980 годзе ў г. Светлагорску. Выхаванец светлагорскай СДзЮШАР № 1[2]. Першы трэнер — Мікалай Іванавіч Зарубаў[3]. У 14 гадоў быў залічаны ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю г. Мінска, дзе фармавалася юнацкая зборная каманда БССР па баскетболе.

Прафесійная спартыўная кар’ера пачалася з 1985 года ў камандзе РТІ.

У 2007—2008 гадах быў асістэнтам галоўнага трэнера мужчынскай баскетбольнай каманды «БНТУ-Мінская вобласць». З 2015 па 2020 год працаваў трэнерам жаночай каманды «Гарызонт». У 2023 годзе стаў галоўным трэнерам мужчынскай зборнай U-14.

У перыяд з 1993 па 2001 год уваходзіў у склад нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па баскетболе.

У 1996 годзе ў гульні АЗАА (Асіповічы) «Лакаматыў-Шыком» (Віцебск) усталяваў рэкорд выніковасці ў чэмпіянатах Беларусі — 66 ачкоў (рэкорд не адноўлены да цяперашняга часу).

Кар’ера правіць

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць