Шведская царква Святой Кацярыны
Царква Святой Кацярыны (шведск.: Sankta Katarina kyrka, руск.: Церковь Святой Екатерины) — шведскамоўны лютэранскі прыход у Санкт-Пецярбургу, Расія. Заснаваны ў 1632 годзе ў горадзе Нюэне, на месцы якога па захопе гэтых мясцін рускімі быў заснаваны Санкт-Пецярбург. Такім чынам, гэта найстарэйшы прыход горада на Няве.
Царква (кірха) | |
Царква Святой Кацярыны | |
---|---|
Sankta Katarina kyrka | |
| |
59°56′18″ пн. ш. 30°19′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Санкт-Пецярбург |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | Саюз Евангелічна-Лютэранскіх Цэркваў Расіі |
Тып будынка | кірха |
Архітэктурны стыль | неараманскі |
Першае згадванне | 1632 |
Дата заснавання | 1767 |
Будаўніцтва | 1863—1865 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7802363000 |
Стан | дзейны |
Сайт | svenskaforeningen.spb.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сучасны будынак царквы, будаўніцтва якога было завершана ў 1865 годзе, быў спраектаваны архітэктарам Карлам Андэрсанам. Колькасць прыхажанаў дасягала ў XIX стагоддзі 7 000 чалавек, сярод якіх былі сем’і Нобель і Лідваль, ювелір Карл Фабержэ. Тут шлюбаваўся Густаў Манергейм. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква і яе пастары падпалі пад пераслед. У 1934 годзе ў будынку царквы размясцілася спартыўная школа. У 2005 годзе царква была вернута шведскай грамадзе Санкт-Пецярбурга.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шведская царква Святой Кацярыны
- Генеральное консульство Швеции в Санкт-Петербурге: Шведский приход в Санкт-Петербурге (руск.)
- Е. Е. Князева, Г. Ф. Соколова «Лютеранские церкви и приходы России XVIII—XX вв.», Санкт-Петербург, «Литера», 2001, ISBN 5-89319-048-3 (руск.)