Адкрыць галоўнае меню

Вуліца Сціклю[1] (традыцыйная беларуская назва — Шкляна́я ву́ліца[2]; літ.: Stiklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Святога Ігната.

Сціклю
літ.: Stiklių gatvė
Фатаграфія
Сціклю ад скрыжавання з вуліцамі Жыду і Гаона ў кірунку вуліцы Дамінікону
Агульная інфармацыя
Краіна
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 270 м м
Ранейшыя назвы Жыдоўская, Дамініканскі завулак, Ігнатаўскі завулак, Сувязі, Антакольскага
Паштовы індэкс LT-01131
Commons-logo.svg Сціклю на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Царква, перабудаваная ў жылы дом. Малюнак, 1870

Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 мая 1547 года. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі.

У часы нацысцкай акупацыі вуліца ўваходзіла ў склад Малога гета. Па Другой сусветнай вайне савецкія ўлады на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 года — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага.

Агульныя звесткіПравіць

 
Мур Уваскрасенскай царквы

Даўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. З левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боду адыходзіць вуліца Гаона, з левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская.

БудынкіПравіць

Няцотны бокПравіць

  • № 1 (таксама Вялікая вуліца, 17) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
  • № 3 — 2-павярховы дом. На фасадзе суседняга дома вісіць памятная шыльда ў гонар шкляной мануфактуры.

Цотны бокПравіць

 
Памятная дошка Францыску Скарыну на доме № 2
  • № 2 (таксама Вялікая вуліца, 19) — друкарня Францыска Скарыны. Гэты дом у XV—XVI стагоддзях знаходзіўся ў валоданні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)[3].
  • № 4 — дом, збудаваны ў XV — першай палове XVII стагоддзяў. У замкнёным унутраным двары ў памяць віленскіх першадрукароў у 1973 годзе паставілі скульптуру «Летапісец».
  • № 6 — 3-павярховы дом, пад якім захаваліся падмуркі і сутарэнні дома злотніка Яна Шульца, памянёнага ў 1595 годзе.
  • № 8 — 3-павярховы дом
  • № 10 (таксама вуліца Марка Антакольскага, 2) — кутні 2-павярховы дом
  • № 12 — 3-павярховы дом

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць