Нацыянальная вышэйшая школа прыгожых мастацтваў

(Пасля перасылкі з Школа вытанчаных мастацтваў)

Нацыянальная вышэйшая школа прыгожых мастацтваў (фр.: École nationale supérieure des Beaux-Arts) — мастацкая школа, таксама вядомая пад назвай Les Beaux-Arts de Paris, заснаваная ў Парыжы прама насупраць Луўра ў 1671 годзе па ініцыятыве Кальбера. Падчас Рэвалюцыі была пашырана за кошт Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры, заснаванай у 1648 годзе па хадайніцтве Лебрэна. Лічылася цытадэллю французскага класіцызму.

Славутасць
Нацыянальная вышэйшая школа прыгожых мастацтваў
фр.: École nationale supérieure des beaux-arts
48°51′25″ пн. ш. 2°20′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 20 красавіка 1797 і 1648[1]
Сайт beauxartsparis.fr/… (англ.)
beauxartsparis.fr (фр.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выпускнікі правіць

Да заснавання ў 1868 годзе канкуруючай прыватнай акадэміі Жуліяна школа прыгожых мастацтваў была асноўным цэнтрам мастацкай адукацыі ў Францыі. Сярод яе выпускнікоў — Морыц Даніэль Опенгайм, Буланжэ, Бушэ, Фраганар, Давід, Энгр, Жэрыко, Дэлакруа, Дэга, Манэ, Рэнуар, Сёра, Х'юбер Панскарм, Поль Жазеф Шэнавар, Эміль Мюнье, Арыстыд Круазі, Уільям Стот, Хасэ Хуліа дэ Соза Пінту і многія іншыя выдатныя мастакі.

Да студэнцкіх пратэстаў 1968 года школа прыгожых мастацтваў рыхтавала таксама і архітэктараў. Сярод выпускнікоў — Шарль Гарнье, які стварыў у сярэдзіне XIX стагоддзя эклектычны гібрыд розных гістарычных стыляў, які атрымаў па імі школы назву «боз-ар»; Марсель Лодс, адным з першых выкарыстаў у масавым жыллёвым будаўніцтве металічны і жалезабетонны каркас, запоўнены зборнымі бетоннымі плітамі, адзіную модульную сістэму, патокавую арганізацыю прац; Жуль Пелешэ, які пабудаваў будынак Музея Боўза.

Будынак школы правіць

 
«Паўкружжа» Поля Дэлароша (фрагмент фрэскі).

Сучасны будынак школы пабудаваны ў 1830-я гады на левым беразе Сены ў квартале Сен-Жэрмен-дэ-Прэ пад кіраўніцтвам Фелікса Дзюбана. У двор школы вядзе брама, ўпрыгожаная бюстамі Пусэна і Пюжэ.

Ансамбль спалучае ў сабе гістарычныя стылі ранейшых эпох. У будынкі былі ўбудаваны фрагменты порціка луарскага замка Дыяны дэ Пуацье (1548), фасада першай рэнесанснай пабудовы Францыі, замка Гіён, і іншых знесеных пабудоў.

Амфітэатр, які з’яўляецца галоўнай актавай залай навучальнай установы, упрыгожвае «Паўкружжа» — манументальная фрэска (15х4,5 м) працы мастака Поля Дэлароша, якая адлюстроўвае 75 найвялікшых мастакоў ад старажытнасці да XVII стагоддзя, у тым ліку скульптара Фідыя, архітэктара Іктына і мастака Апелеса, якія сядзяць на тронах. Гэты твор, які сімвалізуе трыумф і адзінства выяўленчых мастацтваў, адрозніваецца прыгажосцю і разнастайнасцю груповак, бляскам фарбаў і віртуознасцю выканання; яна цудоўна гармануе з архітэктурай памяшкання і яго прызначэннем.

Пачынаючы з восені 2013 года дзякуючы фінансавай дапамозе амерыканскага мадэльера Ральфа Ларэна ў будынку праводзяцца працы па рэстаўрацыі і мадэрнізацыі, у тым ліку поўная рэстаўрацыя «Паўкружжа»[2][3].

Зноскі

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. Suzy Menkes. Ralph Lauren’s New Parisian Dream. // The New York Times, 14 октября 2013. (англ.)
  3. Fabrice Paineau. Ralph Lauren, mécène de l’Ecole des beaux-arts de Paris. // L’express, 11 октября 2013. (фр.)

Спасылкі правіць