Шлях Святога Якава
Шлях Святога Якава (ісп.: Camino de Santiago) — сукупнасць маршрутаў пілігрымак па ўсёй Еўропе да меркаванай магілы апостала Якава ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Галісіі (Іспанія). Урэшце ўсе яны сходзіліся і працягваліся па шляху французскіх каралёў, які пачынаецца па поўдзень ад Пірэнеяў і звязвае каралеўскія гарады Хака, Памплона, Эстэлья, Бургас і Леон. Пілігрымкі гэтым маршрутам пачаліся ў першай палове XI стагоддзя, ёсць на ім паломнікі і цяпер.[1]
Лідар паломнікаў XII стагоддзя ў Кнізе Якава (лац.: Liber Sancti Jacobi), галоўнай крыніцы пакланення Святому Якаву ў сярэднявеччы, назваў чатыры маршруты шляху Святога Якага на французскай тэрыторыі, якія злучаліся ў Пірэнеях. Пасля адраджэння паломніцтва ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў 1970-х і 1980-х гадах асноўны іспанскі маршрут быў уключаны ў 1993 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 1998 годзе чатыры французскія маршруты, апісаныя ў Кнізе Якава таксама атрымалі гэты статус. Да гэтага Савет Еўропы ў 1987 годзе паставіў пытанне пра аб'яднанне Шляхоў пілігрымаў па ўсёй Еўропе ў Еўрапейскі культурны маршрут і даў рэкамендацыі па іх ідэнтыфікацыі.
Крыніцы
правіць- ↑ Lara Buschmann. Jakobskult, Kapitel Jakobus als nationaler Identitätsstifter während des Franquismus(недаступная спасылка). Jakobswege in Brandenburg. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 28 жніўня 2017.
Літаратура
правіць- Yves Bottineau. Der Weg der Jakobspilger Aus dem Französischen. — Bergisch Gladbach: Bastei-Lübbe-Taschenbuch, 1992. — Т. (April). — 364 с. — ISBN 3-404-64111-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шлях Святога Якава