Шпуля індуктыўнасці
Шпуля індуктыўнасці (альбо індуктар ці рэактар) — скручаны ў спіраль ізаляваны праваднік, прызначаны для назапашвання магнітнай энергіі, раздзялення ці абмежавання электрычных сігналаў рознай частаты і інш. Такая сістэма здольная назапашваць магнітную энэргію пры праходжанні электрычнага току.
Асноўныя параметры: індуктыўнасць, супраціўленне страт, дыхтоўнасць, тэмпературны каэфіцыент індуктыўнасці, уласная электрычная ёмістасць.
Шпулі бываюць каркасныя і бескаркасныя, з адна- ці мнагажыльнага провада, адна- і мнагаслойныя, з асяродкамі (магнітапровадамі) з ферамагнітных матэрыялаў і без іх, з фіксаванай і пераменнай індуктыўнасцю.
Шпулі індуктыўнасці прымяняюцца ў якасці элементаў фільтраў, вагальных контураў, трансфарматараў, рэле, дроселяў, магнітных узмацняльнікаў і інш. Разнавіднасць — плоскія пячатныя шпулі, а таксама абмоткі электрычных машын, рамачныя і ферытавыя антэны.
Літаратура
правіць- Індуктыўнасці шпуля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).