Штэфан Угер
Штэфан Угер (славацк.: Štefan Uher; 4 ліпеня 1930, Пр’евідза — 29 сакавіка 1993, Браціслава) — славацкі рэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік «новай хвалі» ў чэхаславацкай кінематаграфіі.
Штэфан Угер | |
---|---|
Štefan Uher | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1930 |
Месца нараджэння | Пр’евідза |
Дата смерці | 29 сакавіка 1993 (62 гады) |
Месца смерці |
![]() |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0880151 |
Біяграфія правіць
У 1948 годзе стаў членам Камуністычнай партыі Славакіі. У 1950—1955 гадах вывучаў рэжысёрскае майстэрства на кіна- і тэлевізійным факультэце пражскай Акадэміі сцэнічнага мастацтва.
Першыя фільмы здымаў на дакументальную тэматыку. Дэбютны фільм «Дарога над аблокамі» (1954) рэкламаваў чэхаславацкія авіялініі.
У 1955—1960 гадах працаваў у Студыі дакументальных фільмаў у Браціславе. З пачатку 1960-х пераключаецца на мастацкія фільмы, хоць дакументальныя здымаў да 1963.
У 1989 годзе атрымаў званне народнага артыста. Памёр у 1993 годзе ад сардэчнай недастатковасці.
Фільмаграфія правіць
Дакументальныя правіць
- «Першая баразна» (1955)
- «Цэнтральнаеўрапейскі кубак» (1955)
- «Настаўніца» (1955)
- «Безыменныя маракі» (1958)
- «Вачыма камеры» (1959)
Мастацкія правіць
- «Сонца ў сетцы» (1962)
- «Арган» (1964)
- «Панна цудатворца» (1966)
- «Тры дачкі» (1967)
- «Геній» (1969)
- «Каб я меў стрэльбу» (1971)
- «Касьба Ястрабавага лугу» (1981)
- «Пасвіла коні на бетоне» (1982)
- «Загадчык скансену» (1988)