Шу́бніцкаевозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка, за 7 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Шубнікі.

Шубніцкае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,17 км
Плошча 0,04 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км
Басейн
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Шубніцкае (Беларусь)
Шубніцкае
Шубніцкае
Шубніцкае (Віцебская вобласць)
Шубніцкае
Шубніцкае
Map

Плошча паверхні 0,04 кв.км. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.

Схілы катлавіны вышынёй 6 м, пад хмызняком, на поўдні пад агародамі і пабудовамі. На поўначы забалочаная пойма. На захадзе ўпадае ручай з возера Дзегцяроўскае, на ўсходзе выцякае ручай у раку Дабрылаўка.

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007