Астравы Шумагіна

(Пасля перасылкі з Шумагіна астравы)

Астравы Шума́гіна (англ.: Shumagin Islands) — архіпелаг каля паўднёвага ўзбярэжжа паўвострава Аляска (ЗША). Агульная плошча — 1192,369 км². Насельніцтва (2000 г.) — 953 чалавекі.

Астравы Шумагіна
англ. Shumagin Islands
Характарыстыкі
Колькасць астравоў20 
Найбуйнейшы востраўУнга 
Агульная плошча1 192,369 км²
Насельніцтва953 чал. (2000)
Шчыльнасць насельніцтва0,8 чал./км²
Размяшчэнне
55°03′09″ пн. ш. 160°02′50″ з. д.HGЯO
АкваторыяАляска
Краіна
ШтатАляска
Астравы Шумагіна (ЗША)
Астравы Шумагіна
Астравы Шумагіна
Астравы Шумагіна (Аляска)
Астравы Шумагіна
Астравы Шумагіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Астравы Шумагіна месцяцца ў заходняй частцы заліва Аляска. Іх агульная колькасць — каля 20 астравоў. Найбуйнейшы востраў Унга (442,188 км²) знаходзіцца ўсяго ў 6,3 км на поўдзень ад паўвострава Аляска. Архіпелаг утвораны ў выніку тэктанічных зрухаў у раёне напаўзання Паўночна-Амерыканскай пліты на Ціхаакіянскую пліту. Для яго характэрна частая сейсмічная актыўнасць. Канчаткова астравы адлучыліся ад паўвострава Аляска пасля заканчэння ледавіковага перыяду. Суша складзена гранітамі і вулканічнымі асадкавымі пародамі. На астравах знойдзены радовішчы золата.

Клімат марскі вільготны. Тэмпература паветра на працягу года вагаецца паміж −10 °C і +15 °C. Узімку характэрны частыя штормы, аднак вада каля ўзбярэжжа не замярзае.

Прырода правіць

На астравах Шумагіна вылучаюцца 2 асноўныя экалагічныя зоны. На прыбярэжных раўнінах дамінуе лугавая і лясная расліннасць, вышэй — тундра. Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі, ластаногімі, бурымі мядзведзямі, чарнабурымі лісамі і г. д. У мінулым каля берагоў сустракаліся марскія каровы.

Гісторыя правіць

Астравы Шумагіна былі здаўна населены алеутамі, якія называюць іх Qagiiĝun. 30 жніўня 1741 г. былі адкрыты расійскай экспедыцыяй на чале з В. Берынгам, названы ў гонар аднаго з чальцоў экспедыцыі. У апісанні 1839 г. на астравах узгадваюцца 12 вёсак. Акрамя мясцовых алеутаў, сюды былі пераселены алеуты з усходняй часткі Алеуцкіх астравоў. У 1867 г. архіпелаг быў перададзены пад кантроль ЗША. У пачатку XX ст. была створана рыбаперапрацоўчая прамысловасць, якая застаецца асновай эканомікі да нашых дзён.

Спасылкі правіць