Шымен-Нафтолі-Герц Алтшуль (ідыш: שמעון אלטשול; 1877, Коўчыцы 2 — 1931) — яўрэйскі гісторык, выдавец, перакладчык.

Шымен Алтшуль
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1877
Месца нараджэння
Дата смерці 1931
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць

Жыццё правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Коўчыцы 2 (цяпер у Светлагорскім раёне). Вучыўся ў ешыбоце. Працаваў балаголам, гандляваў зернем. З 1901 жыў у Даніі, пасяліўся ў Капенгагене. Друкаваўся ў газетах на ідышы, рэдагаваў часопісы «Дэр эмэс», «Ды нае цайт» (з 1923), газету «Копэнгагенер трыбунэ» (1935). Быў наборшчыкам у «Дос вохэн блат». Уладальнік друкарні «Алтшуль і сын», якая пазней называлася M.Altschuls Trykkeri. Напісаў артыкул аб яўрэйскай грамадзе ў Фрэдэрысіі. Аўтар кніжкі аб гісторыі яўрэяў у Даніі ў XVI—XVII стст.

Пераклаў на ідыш з іўрыта твор сярэдневяковага філосафа Едаі Ха-Пеніні «Бехамут олам», з дацкай мовы творы Меіра-Арона Голдшміта.

Друкаваўся ў газеце «Югент штымэ». Псеўданім: Бэн-Шмуэль.

Выбраныя творы правіць

  • די דענישע יודען. פרעדעריציא און איהר יודישע געמײנדע — Ды дэнішэ юдэн. Фрэдэрыц’я ун ір юдышэ гемайндэ (разам з А.Хейманам)
  • די געשיכטע די פון יודען אין דענעמארק — Ды гешыхтэ фун ды юдэн ін Дэнмарк

Літаратура правіць

  • Залман Рэйзен. Слоўнік яўрэйскай літаратуры, прэсы і філалогіі, том 1. 1926
  • Morten Thing. Yiddish Booklist · Yiddish Printing in Denmark. 2007