Шэда́р (α Касіяпеі) — яркая зорка сузор'я Касіяпеі з бачнай зорнай велічынёй 2,24m. Назва зоркі запазычана ад арабскага слова صدر şadr — «грудзіна».

Зорка
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Прамое ўзыходжанне 00гадз 40мін 30.4405с
Схіленне +56° 32′ 14.392″
Адлегласць 229±9 св. гадоў (70±3 пк)
Бачная зорная велічыня (V) 2.24
Сузор’е Касіяпея
Астраметрыя
Прамянёвая скорасць (Rv) −3,8 км/c
Уласны рух (μ) RA: 50,36 mas у год
Dec: −32,17 mas у год
Паралакс (π) 14,27±0,57 mas
Абсалютная зорная велічыня (V) −1,99
Характарыстыкі
Спектральны клас K0IIIa
Паказчык колеру (B − V) 1,17
Паказчык колеру (U − B) 1,13
Пераменнасць Мяркуецца
Фізічныя характарыстыкі
Маса 4–5[1] M
Радыус 37 R
Узрост 1–2×108[1] гадоў
Тэмпература 4530 K
Свяцільнасць 500 L
Вярчэнне 21 км/с

Шэдар — аранжавы гігант спектральнага класа K0 IIIa, зорка больш халодная, але ярчэйшая за Сонца. Баламетрычная свяцільнасць прыкладна ў 855 раз, а дыяметр у 42 разы больш, чым у Сонца. Адлегласць да зоркі каля 230 светлавых гадоў (70 парсекаў). Мяркуецца, што Шэдар з'яўляецца пераменнай зоркай, аднак з XIX стагоддзя варыяцый свяцільнасці не назіралася.

У папулярнай культуры правіць

  • Да планеты сістэмы зоркі Шэдар адпраўляюцца персанажы мастацкіх фільмаў «Масква — Касіяпея» і «Отракі ў Сусвеце».
  • Кей Дач/Альтос, герой трылогіі З. Лук'яненкі «Лінія грёз», родам з другой планеты Шэдара.
  • У расказе Аластера Рейнольдса "За разломам арла" фігуруе станцыя Саўмлакі на краю сектара Шэдар.

Зноскі правіць

  1. а б Professor James B. (Jim) Kaler. SHEDAR (Alpha Cassiopeiae). University of Illinois.