Шэй-Гэп[1] (англ.: Shay Gap) — былы горад, цэнтр здабычы жалезнай руды ў рэгіёне Пілбара Заходняй Аўстраліі, знаходзіўся за 1335 км ад Перта і 165 км на ўсход ад Порт-Хедленд. Афіцыйна абвешчана пра заснаванне ў 1972 годзе. Здабыча жалезнай руды пачалася ў студзені 1973 года.

Шэй-Гэп
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1972
Паштовыя індэксы
6761
Шэй-Гэп на карце Аўстраліі
Шэй-Гэп (Аўстралія)
Шэй-Гэп
Шэй-Гэп (Аўстралія)
Шэй-Гэп

У перыяд росквіту насельніцтва налічвала больш 850 жыхароў. Горназдабыўная дзейнасць спынілася 10 снежня 1993 года і горад быў зачынены ў лютым 1994 года. Частка будынкаў была прададзена, частка знесена, а частка перамешчана ў руднік Яры.

Зноскі

  1. карта Аўстраліі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).