Шэрбакуль
Шэрбакуль[2] (руск.: Шербаку́ль) — рабочы пасёлак у Омскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шэрбакульскага раёна. Размешчаны за 91 км на паўднёвы захад ад Омска.
Пасёлак гарадскога тыпу
Шэрбакуль
|
Насельніцтва — 6540 жыхароў (2021 год).
Заснаваны ў 1893 годзе перасяленцамі з Херсонскай губерні. Шэрбакуль размешчаны ў межах Ішымскай раўніны, якая з’яўляецца часткай Заходне-Сібірскай раўніны, на беразе возера Шэрбакуль, на вышыні 118 метраў над узроўнем мора. Па аўтамабільных дарогах адлегласць да абласнога цэнтра горада Омск складае 100 км.
Клімат рэзка кантынентальны.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Омскай вобласці