Эбейты
Эбейты[2] (руск.: Эбейты́) — самае вялікае салёнае возера Омскай вобласці Расіі, размешчана на паўднёвым захадзе рэгіёну на стыку межаў трох раёнаў — Маскаленскага, Палтаўскага і Ісількульскага. Мае вялізныя запасы лячэбных гразяў. Даўжыня возера, паводле звестак розных даследчыкаў, складае ад 12 да 13,9 кіламетраў, шырыня — ад 7 да 11,7 кіламетраў, акружнасць — 34 кіламетры. Плошча возера нясталая і цяпер па розных ацэнках складае ад 90 да 113 км². Глыбіня возера вагаецца ў розныя гады ад 0,6 да 3 метраў.
Эбейты | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 14010100111115300002270 |
У 1979 годзе возера Эбейты абвешчана водным помнікам прыроды.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Омскай вобласці