Эвакуацыя Усходняй Прусіі
Эвакуацыя Усходняй Прусіі — комплекс мер, прадпрынятых наступаючай Чырвонай Арміяй, накіраваных на спыненне суверэнітэту Германіі над тэрыторыямі Усходняй Прусіі і Памераніі, якія завяршыліся амаль поўнай дэпартацыяй нямецкага насельніцтва ў 1944—1947 (каля 2 — 2,5 мільёнаў чалавек) і падзелам у адпаведнасці з рашэннем Патсдамскай канферэнцыі тэрыторыі паміж СССР (у прыватнасці, РСФСР — Калінінградская вобласць — ядро Прусіі, Мемельскі край з Мемелем (Клайпеда) адышоў пазней Літоўскай ССР) і Польшчай (Памеранія, Вармія і Мазуры). Польшчы было перададзена дзве траціны былой Усходняй Прусіі.