Эган Шыле
Эган Шыле (ням.: Egon Schiele; 12 чэрвеня 1890, Тульн-на-Дунаі — 31 кастрычніка 1918, Вена) — аўстрыйскі жывапісец і графік, адзін з найзырчэйшых прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму.
Эган Шыле | |
---|---|
ням.: Egon Schiele | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1918[1][2][…] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Edith Schiele[d] |
Род дзейнасці | мастак, гравёр, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дызайнер, фатограф, графік, архітэктурны чарцёжнік, мастак-гравёр, архітэктар, скульптар |
Жанр | партрэт[5], жывапіс фігуры чалавека[d][5], аўтапартрэт[5], пейзаж[5] і алегорыя[d][5] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм[8] |
Уплыў | Christian Griepenkerl[d] і Густаў Клімт |
![]() |
Біяграфія і творчасцьПравіць
Маці — чэшка родам з паўднёвай Багеміі, горад Чэскі-Крумлаў. Бацька — венец, служыў на чыгунцы, памёр у 1905 годзе. Юнак выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, Леапольда Чыхачэка. У 1906 годзе паступіў у Венскую школу мастацтваў і рамёстваў, потым перайшоў у Акадэмію выяўленчага мастацтва. З 1907 года знайшоў настаўніка і апекуна ў асобе Густава Клімта. У 1908 годзе адбылася першая выстава яго прац у мястэчку Клостэрнайбург пад Венай, дзе Шыле раней вучыўся ў школе. У 1909 годзе Клімт запрасіў Шыле ўдзельнічаць у выставе ў Мастацкай галерэі Вены, дзе яго працы размясціліся ў асяроддзі як работ самога Клімта, так і палотнаў Ван Гога, Эдварда Мунка і іншых мастакоў.
У 1911 годзе сяброўкай і мадэллю Шыле стала Валі Нойцыль. Пара збегла ад венскага багемнага жыцця ў Чэскі-Крумлаў, затым — у мястэчка Нойленгбах, дзе ў 1912 годзе Шыле быў арыштаваны па абвінавачванні ў разбэшчванні непаўналетняй, але яго віна не была даказана. Пры пяротрусе паліцыя выявіла ў яго некалькі дзясяткаў адкрытых малюнкаў, якія былі канфіскаваныя і абвешчаныя парнаграфічнымі. За гэтыя малюнкі мастака прыгаварылі да кароткачасовага турэмнага зняволення. Адным з апекуноў Шыле быў аўстрыйскі калекцыянер Генрых Бенеш, бацька будучага гісторыка мастацтваў Ота Бенеша.
У 1912—1916 гадах Шыле шырока і паспяхова ўдзельнічаў у розных выстаўках. Яго работы дэманстраваліся ў Вене, Будапешце, Мюнхене, Празе, Гамбургу, Штутгарце, Цюрыху, Хагене, Дрэздэне, Берліне, Рыме, Кёльне, Бруселі, Парыжы. У 1917 годзе ён вярнуўся ў Вену. Пасля смерці Клімта вясной 1918 года Шыле стаў прэтэндаваць на ролю найбуйнейшага мастака Аўстрыі.
Праз тры дні пасля смерці цяжарнай жонкі Эдыт памёр падчас эпідэміі іспанкі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Egon Schiele
- ↑ а б Egon Schiele // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118607499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е ё RKDartists
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118607499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.moma.org/s/ge/curated_ge/styles/austrian_expressionism.html