Эдвард Ахрэм (таксама вядомы як Ахрэм Эдуард Эдуардавіч; польск. Edward Ochrem) беларускі камерсант польскага паходжання, рэктар БКІК (1993(?)-2004)[1], кандыдат у прэзідэнты на выбарах 1994 г ад Польскага дэмакратычнага аб’яднання. Ёсць звесткі, што пэўны час ён быў дырэктарам савгаса ў Мінскім раёне[2]. Таксама быў адным з заснавальнікаў ААТ «Олдынг». У свабодным доступе мала інфармацыі пра гэту асобу.

Эдвард Ахрэм
Род дзейнасці бізнесмен

Палітычная дзейнасць

правіць

У пачатку 1990-х Э. Ахрэм разам з Канстанцінам Тарасевічам узначаліў партыю «Польскае дэмакратычнае аб’яднанне», якая ставіла мэтай дэмакратызацыю Беларусі і эканамічныя рэформы[3]. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. гэта партыя вылучыла кандыдатуру Ахрэма [1], але яго ініцыятыўная група сабрала толькі 12 тыс. подпісаў[4]. і не была падтрымана Саюзам палякаў на Беларусі[5].

Дзейнасць у сферы камерцыйнай адукацыі

правіць

Э. Ахрэм кіраваў Беларускім камерцыйным інстытутам кіравання і тэхнікумам эканомікі, права і кіравання, якія мелі свае філіялы ў розных гарадах Беларусі. Да 2003 г. гэта дзейнасць ішла паспяхова, потым кантрольныя органы пачалі прад’яўляць прэтэнзіі гэтым установам адукацыі[2][6]. У адказ Эдвард Ахрэм паставіў пэўныя пытанні перад Канстытуцыйным судом і заявіў аб магчымасці вывесці на акцыі пратэста сваіх студэнтаў, іх бацькоў і сяброў іх бацькоў [2] Архівавана 9 красавіка 2023.. Праблема скончылася зачыненнем Інстытута і тэхнікумаў у 2004 г. У адказ студэнты і выкладчыкі Інстытута выйшлі на акцыю пратэста ў Мінску. Ахрэм, які удзельнічаў у гэтай акцыі, заявіў Радыё «Свабода»: «Магу на сто адсоткаў сказаць, што гэта з ведама Лукашэнкі. Бо, каб не было вядома Лукашэнкі, то такога бы ніхто не рабіў. Ён ужо разабраўся з усімі сваімі апанэнтамі, застаўся я адзін[7]»[8]. Супраць Э. Ахрэма была ўзбуджана крымінальная справа, ён выехаў за мяжу і справа была спынена за тэрмінам даўніны[9].

Працы Э. Ахрэма

правіць

Зноскі

  1. Белорусский коммерческий институт управления Архівавана 15 красавіка 2017.//ehu.by
  2. а б Елена Анкудо УПРАВЛЯЛ ПО-КОММЕРЧЕСКИ//Белгазета, № 34 (401) 08 сентября 2003 г.
  3. Игорь Котляров Социология политических партий
  4. С. Навумчык. Дзевяноста чацвёрты. Радыё Свабода, 2015, с. 195
  5. Polskie odrodzenie na Białorusi 1988—2005 Архівавана 4 лютага 2016., c. 213—214
  6. Аннулированы лицензии семи филиалов Коммерческого института управления//БДГ
  7. Г. Абакунчык СТУДЭНТЫ ЗАЧЫНЕНЫХ ВНУ ЗЛАДЗІЛІ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ//Радыё „Свабода“
  8. Михаил КАРНЕВИЧ Ответьте студентам, господин президент(недаступная спасылка)//Биржа информации. Гродно. № 328 от 20.05.2004
  9. В. Пономарёв Частный вуз нередко превращается в частную лавочку//СБ-Беларусь сегодня