Эдзі Мёрфі
Эдвард «Эдзі» Рыган Мёрфі (англ.: Edward «Eddie» Regan Murphy; нар. 3 красавіка 1961 г., Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі камедыйны акцёр, рэжысёр і спявак, пік папулярнасці якога прыпаў на 1980-я гады. Найбольш вядомы па ролі Акселя Фоўлі ў серыі фільмаў «Паліцэйскі з Беверлі-Хілз», а таксама па галоўных ролях у фільмах «Сорак восем гадзін», «Бумеранг», «Дзіўнаваты прафесар», «Святоша», «Доктар Дулітл», «Знаёмцеся: Дэйв», «Прыгоды Шэльма Нэша», «Паездка ў Амерыку», «Выкруты Норбіта», «Дзяўчаты мары», «Асабняк з прывідамі», «Як абрабаваць хмарачос» і іншых.
Эдзі Мёрфі | |
---|---|
Eddie Murphy | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Эдвард Рыган Мёрфі |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1961[1][2][…] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Nicole Mitchell Murphy[d][3] і Paige Butcher[d][4] |
Дзеці | Myles Murphy[d], Shayne Murphy[d], Zola Ivy Murphy[d], Bella Murphy[d], Izzy Oona Murphy[d], Max Charles Murphy[d] і Angel Murphy Brown[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1976 — цяпер. час |
Кірунак | камедыя |
Узнагароды |
«Залаты глобус» (2007) «Сатурн» (1997) |
IMDb | 0000552 |
![]() |
Мёрфі таксама запісваў музычныя альбомы і агучыў многіх мульт-персанажаў, у тым ліку Асла ў мультфільме «Шрэк» і яго працягах. У 2007 годзе атрымаў прэмію «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў музычным фільме Біла Кондана «Дзяўчаты мары». Акрамя таго, шмат і паспяхова працаваў у камедыйным жанры стэнд-ап.
Эдзі Мёрфі павінен быў весці 84-ю цырымонію ўручэння прэміі «Оскар», якая адбылася 26 лютага 2012 года, але адмовіўся і яго месца заняў Білі Крыстал.
Зноскі
правіць- ↑ а б Eddie Murphy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eddie Murphy // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eddie Murphy hasn't told a joke onstage in 28 years. He's still the funniest guy around. Праверана 17 сакавіка 2025.
- ↑ Paige Butcher // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 сакавіка 2025.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдзі Мёрфі