Эдмунд Іванавіч Вярыга
Эдмунд Іванавіч Вярыга (1840 — 23 верасня 1902) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Літве і Беларусі[1].
Эдмунд Іванавіч Вярыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 1840? |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1902 |
Месца смерці | |
Адукацыя | |
Род дзейнасці | паўстанец |
Бацька | Ян Вярыга[d] |
Маці | Барбара з Красоўскіх[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся каля 1840 г. у сям’і адміністратара маёнтка Веркі (паблізу Вільні). Скончыў Віленскую гімназію[2].
З 1857 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, вёў рэвалюцыйную работу сярод студэнтаў, агітацыю сярод сялян[1].
Як член Камітэта руху , Літоўскага правінцыйнага камітэта ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання. У лістападзе 1862 вёў перамовы з Цэнтральным нацыянальным камітэтам у Варшаве[1].
19 лютага (3 сакавіка) 1863 года арыштаваны (у Вільні ў доме М. Шкленіка, будучага цесця Ф. Багушэвіча) і пасля працяглага зняволення ў віленскіх турмах прыгавораны да 8 гадоў катаргі[2], якую адбываў у Кадаінскіх рудніках разам з М. Г. Чарнышэўскім. Пазней працаваў у Пецярбургу, на Украіне. Памёр у маёнтку Амнішава[3] Барысаўскага павета[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 1. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2003. 560 с. — С. 150—151
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдмунд Іванавіч Вярыга