Эдмунд Рудзігер Штойбер (ням.: Edmund Stoiber; нар. 28 верасня 1941, Обераўдорф) — германскі палітык, былы старшыня партыі ХСС і прэм’ер-міністр Баварыі.

Эдмунд Штойбер
ням.: Edmund Stoiber
член бундэстага Германіі[d]
18 кастрычніка 2005 — 8 лістапада 2005
Пераемнік Johannes Singhammer[d]
старшыня бундэсрата Германіі[d]
1 лістапада 1995 — 31 кастрычніка 1996
Папярэднік Ёханес Раў
Пераемнік Erwin Teufel[d]
дзяржаўны міністр унутраных спраў Баварыі[d]
19 кастрычніка 1988 — 28 мая 1993
Папярэднік August Lang[d]
Пераемнік Günther Beckstein[d]
прэм’ер-міністр Баварыі[d]
28 мая 1993 — 9 кастрычніка 2007
Папярэднік Max Streibl[d]
Пераемнік Günther Beckstein[d]
член бундэстага Германіі[d]
17 кастрычніка 2002 — 17 кастрычніка 2002
Пераемнік Melanie Oßwald[d]
Нараджэнне 28 верасня 1941(1941-09-28)[1][2][…] (83 гады)
Жонка Karin Stoiber[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква і каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d] і доктар навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Сайт stoiber.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у горнай дывізіі. Вывучаў права і палітычныя навукі ў Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна і ў Вышэйшай школе палітычных навук. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце па крымінальнай праве і Острэхце ў Рэгенсбургскім універсітэце. З 1971 года на службе ў Дзяржаўным міністэрстве Баварыі па справах рэгіянальнага развіцця і навакольнага асяроддзя. З 1972 года па 1974 год — асабісты памочнік дзяржаўнага міністра і кіраўнік аддзела міністэрства. З 1974 года — дэпутат Баварскага ландтага. З 1978 года па 1983 год — генеральны сакратар ХСС. З 1982 года па 1986 год — дзяржаўны сакратар і кіраўнік баварскай дзяржаўнай канцылярыі. З 1986 года па 1988 год — дзяржаўны міністр і кіраўнік баварскай дзяржаўнай канцылярыі. З 1988 года па 1993 год — дзяржаўны міністр унутраных спраў Баварыі,

З 28 мая 1993 года па 30 верасня 2007 года — прэм’ер-міністр Баварыі. З 1 лістапада 1995 года па 1 лістапада 1996 года — старшыня Бундэсрата. Са студзеня 1999 года да канца верасня 2007 года — Старшыня ХСС, пасля — Ганаровы старшыня праўлення ХСС. У 2002 годзе быў вылучаны кандыдатам на пост федэральнага канцлера Германіі ад блока партый ХДС / ХСС, але прайграў на выбарах у Бундэстаг кандыдату ад СДПГ Герхарду Шродэру.

Зноскі

  1. Edmund Stoiber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.