Эдуарду Соту дэ Мора
Эдуарду Элізіу Машаду Соту дэ Мора (парт.: Eduardo Elísio Machado Souto de Moura; нар. 25 ліпеня 1952, Порту, Партугалія) — партугальскі архітэктар, уладальнік Прытцкераўскай прэміі 2011 года і прэміі Вольфа ў галіне мастацтва (2013).
Эдуарду Соту дэ Мора | |
---|---|
парт.: Eduardo Elísio Machado Souto de Moura | |
Род дзейнасці | архітэктар, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1952[1][2][…] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Эдуарду Соту дэ Мора нарадзіўся ў 1952 годзе ў Порту. Вывучаў архітэктуру ў Школе прыгожых мастацтваў Універсітэта Порту і атрымаў дыплом у 1980 годзе. У 1974—1979 гадах працаваў у бюро вядомага партугальскага архітэктара Алвару Сізы, на чыёй дачцэ жанаты. З 1981 па 1990 Моура выкладаў у сваім альма-матэр.
Журы Прытцкераўскай прэміі, адной з самых прэстыжных архітэктурных прэмій свету, адзначыла здольнасць архітэктара спалучаць у сваіх работах такія супярэчлівыя характарыстыкі, як «моц і стрыманасць, бравада і пяшчота». Сярод праектаў — стадыён у партугальскім горадзе Браг, а таксама будынак музея Паўлы Рэгу — так званага «Дома гісторый», аднымі са складовых элементаў якога з’яўляюцца дзве піраміды.
Зноскі
- ↑ Eduardo (Elísio Machado) Souto de Moura // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ de Moura Eduardo Souto // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.