Эдуард Іванавіч Міхневіч
Эдуард Іванавіч Міхневіч (нар. 21 студзеня 1941, в. Чаркесы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне воднай гаспадаркі, гідралогіі, рэчышчавых працэсаў і водазабеспячэння. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1993). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1992), Міжнароднай інжынернай акадэміі (1995).
Эдуард Іванавіч Міхневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 студзеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя «Інжынер-гідратэхнік», 1962).
Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1962—1992; у 1976—1992 — загадчык лабараторыі рэчышчавых працэсаў і рэгулявання водапрыёмнікаў, загадчык аддзела гідратэхнікі); Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1993; у 1994—2011 — загадчык кафедры «Водазабеспячэнне і водаадвядзенне», з 2011 — прафесар).
Навуковыя інтарэсы: рэгуляванне, аднаўленне і разлік устойлівасці рэчышчаў рэк і каналаў, канструкцый і спосабаў іх умацавання; распрацоўкі ў галіне гідраэкалогіі, якія накіраваны на паляпшэнне воднага рэжыму і экалагічнага стану рэк, азёр і вадасховішчаў
Бібліяграфія
правіць- Совершенствование методов расчета и способов повышения устойчивости русел регулируемых рек — водоприемников и проводящих каналов гидромелиоративных систем : автореферат диссертации … доктора технических наук : 06.01.02 / Михневич Эдуард Иванович. — Минск, 1990.
Зноскі
Літаратура
правіць- Михневич Эдуард Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 124.
- Міхневіч Эдуард Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 487.
- Михневич Эдуард Иванович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 116—117.