Эдуард Бухнер (20 мая 1860, Мюнхен — 13 жніўня 1917, Факшаны) — нямецкі хімік і біяхімік. Нобелеўская прэмія па хіміі (1907) («За праведзеную навукова-даследчую працу па біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»).

Эдуард Бухнер
ням.: Eduard Buchner
Дата нараджэння 20 мая 1860(1860-05-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1917(1917-08-13)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Lotte Stahl[d]
Род дзейнасці біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія і біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Адольф Баер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Мюнхене 20 мая 1860 года. Ён пачаў вывучаць хімію ў 1884 годзе пад кіраўніцтвам Адольфа Баера (Нобелеўскага лаўрэата па хіміі 1905 года) і батаніку ў прафесара Негелі ў Батанічным інстытуце Мюнхена.

Пасля перыяду працы з Ота Фішэрам у Эрлангене, ён атрымаў дактарат ад Мюнхенскага ўніверсітэта ў 1888.

Бухнер ажаніўся з Лотай Сталь у 1900 годзе.

У 1907 годзе Бухнер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за біяхімічныя даследаванні пазаклетачнай ферментацыі і выдзяленне зімазы.

Падчас Першай сусветнай вайны Бухнер служыў у палявым шпіталі ў Румыніі ў чыне маёра. Ён быў паранены 3 жніўня 1917 года і памёр ад гэтых ран праз дзевяць дзён у Мюнхене ва ўзросце 57 гадоў.

Зноскі

  1. а б в г д Eduard Buchner // Encyclopædia Britannica
  2. а б Eduard Buchner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бухнер Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.