Эдуард Эрдман
Эдуард Эрдман (ням.: Eduard Erdmann; 5 сакавіка 1896, Вендэн, Расійская Імперыя — 21 чэрвеня 1958, Гамбург) — нямецкі піяніст і кампазітар. Траюрадны пляменнік філосафа Іагана Эдуарда Эрдмана.
Эдуард Эрдман | |
---|---|
Поўнае імя | ням.: Eduard Erdmann |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1896[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 1958[1][2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Расійская імперыя, Трэці рэйх, ФРГ |
Бацька | Georg Erdmann[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Conrad Ansorge[d] |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | сімфонія |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Вучыўся музыцы ў Рызе ў піяністаў Брора Мёлерстэна (вучня Лешаціцкага) і Жана дзю Шатэна і арганіста Домскага сабора Харальда Кройцберга, затым, з 1914 г., у Берліне ў піяніста Конрада Анзорге і кампазітара Хайнца Тысена.
У 1920-я гг. Эрдман лічыўся адным з вядучых піяністаў Германіі, сумяшчаючы ў рэпертуары твора Бетховена і сучасных кампазітараў. Быў таксама прызнаны як прыкметная фігура сярод нямецкіх кампазітараў, пачынаючы з паспяховай прэм'еры яго Першай сімфоніі ў 1919 г. (прысвечана Альбану Бергу), уваходзіў у кола асноўных удзельнікаў Дзён новай музыкі ў Донаўэшынгене. З 1925 г. быў прафесарам Кёльнскай Акадэміі музыкі, аднак у 1935 г. з-за канфлікту з нацысцкім рэжымам сыйшоў у адстаўку і практычна перастаў выступаць і публікавацца.
У 1946 г. даў першыя пасля перапынку канцэрты, пачаўшы з цыклу з чатырох вечароў, прысвечанага забароненым у гітлераўскія часы кампазітарам: (Шонбергу, Хіндэміту, Кшэнеку і інш.). У 1950 г. вярнуўся да выкладання на пасадзе прафесара Гамбургскай Вышэйшай школы музыкі. 5 чэрвеня 1958 г. выступіў з апошнім канцэртам (на карысць хворы Клары Хаскіл). Значная частка кампазітарскай спадчыны Эрдмана так і засталася не выдадзенай і практычна не выконваецца.
Позняе выкананне Эрдманам санат Франца Шуберта атрымала высокую ацэнку спецыялістаў. Серджыу Чэлібідаке вылучаў таксама яго працу з творамі Іагана Себасцьяна Баха.
Зноскі
- ↑ а б Eduard Paul Ernst Erdmann // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Eduard Erdmann // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі правіць
- Eduard Erdmann Архівавана 8 лістапада 2004.: Падборка водгукаў (ням.)