Эдуард ван Бейнум

Эдуард ван Бейнум (Eduard van Beinum; 3 верасня 190113 красавіка 1959) — нідэрландскі дырыжор. Вядомы як папулярызатар музыкі Антона Брукнера.

Эдуард ван Бейнум
Eduard van Beinum
1956
1956
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 верасня 1901(1901-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1959(1959-04-13) (57 гадоў)
Месца смерці
Краіна Нідэрланды
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Калектывы Аркестр Кансертгебау
Узнагароды
Great Golden Medal of Honour for Services to the Republic of Austria
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў дырыжорам-самавукам. Ад 1927 да 1931 кіраваў аркестрам Харлемскага акрестравага таварыства. У 1931 годзе заняў месца другога дырыжора Каралеўскага аркестра Кансертгебау (асістэнта Вілема Менгельберга). Ад 1938 года ўжо падзяляў пасаду галоўнага дырыжора з Менгельбергам. У 1945-м, па заканчэнні Другой сусветнай вайны, ван Бейнум стаў аднаасобным галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестра Кансертгебау (тады як Менгельбергу было забаронена займацца дырыжорскай дзейнасцю ў Нідэрландах з-за яго супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам). пераемнікам ван Бейнума ад 1959 года быў Бернард Хайтынк.

У 19471949 гадах ван Бейнум быў таксама галоўным дырыжорам Лонданскага філарманічнага аркестра. У 1956 быў галоўным дырыжорам Лос-Анжэлескага філарманічнага аркестра.

Памёр ад вострага сардэчнага прыступу падчас рэпетыцыі на сцэне Кансертгебау, працуючы над 1-й Сімфоніяй Брамса.

У цяперашні час існуе Фонд імя Эдуарда ван Бейнума (Eduard van Beinum Stichting), які падтрымлівае маладых таленавітых артыстаў.

Зноскі

  1. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі правіць