Эдынбург-Сямі-Мораў

Эдынбург-Сямі-Мораў (англ.: Edinburgh of the Seven Seas) — адзінае паселішча на востраве Трыстан-да-Кунья, адміністрацыйны цэнтр астравоў Трыстан-да-Кунья. Насельніцтва — 238 чал. (2022 г.).

Паселішча
Эдынбург-Сямі-Мораў
Edinburgh of the Seven Seas
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Surroundings of Infrasound Station IS49 Tristan de Cunha, UK (13288640063).jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Насельніцтва
238 чалавек (2022)
Тэлефонны код
+290
Афіцыйны сайт
tristandc.com (англ.)
Эдынбург-Сямі-Мораў на карце
Эдынбург-Сямі-Мораў (Паўднёвы Атлантычны акіян)
Эдынбург-Сямі-Мораў
Эдынбург-Сямі-Мораў (Паўднёвы Атлантычны акіян)
Эдынбург-Сямі-Мораў

ГісторыяПравіць

Атрымаў назву ў гонар брытанскага прынца Альфрэда, меўшага тытул герцага Эдынбургскага, пасля яго наведвання астравоў Трыстан-да-Кунья ў 1867. Пацярпеў ад вывяржэння вулкана ў 1961 г., быў астаўлены насельнікамі, а потым зноў адроджаны ў 1963 г.

АдміністрацыяПравіць

Кіруецца адміністратарам і Радай астравоў Трыстан-да-Кунья.

ІнфраструктураПравіць

Эдынбург-Сямі-Мораў — самае аддаленае сталае паселішча ў свеце, да вострава Святой Алены — 2430 км, ад Паўднёвай Амерыкі — 3360 км, ад Афрыкі — 2816 км.

Мае сучасны порт — адзіны буйны транспартны вузел на астравах Трыстан-да-Кунья. Эканоміка: сельская гаспадарка, лоў і пераапрацоўка рыбы і лангустаў.

Усе тэлефонныя нумары маюць толькі 4 лічбы.

Працуюць 1 дзіцячы сад, 1 сярэдняя школа, 1 царква. Тэлебачанне стала даступным толькі з 2001 г. (транслюецца з Фалклендскіх астравоў).

СпасылкіПравіць