Эд-Дыр’іа

горад у Саудаўскай Аравіі

Эд-Дыр’іа — горад у Саудаўскай Аравіі, заходні прыгарад Эр-Рыяда. Цэнтр аднаіменнай мухафазы Эр-Рыяд. Насельніцтва згодна з дадзенымі на 2004 год — 33 213 чалавек. Вядомы тым, што з яго паходзяць Саудыты(руск.) бел. — правячая дынастыя Саудаўскай Аравіі. З 1744 па 1818 год Эд-Дыр’іа была першай сталіцай дынастыі Саудытаў.

Горад
Эд-Дыр’іа
араб. الدرعية‎‎
Diriyahpic.jpg
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
  • 29 га
Вышыня цэнтра
694 м
Насельніцтва
33 213 чалавек (2004)
Часавы пояс
Эд-Дыр’іа на карце Саудаўскай Аравіі
Эд-Дыр’іа (Саудаўская Аравія)
Эд-Дыр’іа
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1329
рус.англ.фр.
Палац Саада ібн-Сауда

31 ліпеня 2010 года цэнтральны раён Эд-Дыр’іі — Эт-Турайф (Эт-Тарайф)— быў уключаны ЮНЭСКА ў спіс Сусветнай спадчыны[1].

РазмяшчэннеПравіць

Размешчаны на вышыні 677 м над узроўнем мора[2].

Стары горад Эд-Дыр’ія знаходзіцца, ў асноўным, у разбураным стане і размешчаны над вузкай далінай Вадзі-Ханіфа, якая працягваецца на поўдзень ад Эр-Рыяда і за яго. Руіны падзелены на тры раёна — Гусайба, Эль-Мулабайд і Эт-Турайф, — і складаюцца з гліняных пабудоў. Эт-Турайф знаходзіцца вышэй за астатнія два раёны. Новы (сучасны) горад знаходзіцца на тым жа самым схіле, што і Эт-Турайф, але ніжэй за няго. Сады і пальмаыя плантацыі размешчаны ў Вадзі-Ханіфа на поўнач ад горада.

ГісторыяПравіць

Першыя сведчанні аб Эд-Дыр’іі адносяцца да XV стагоддзя. Згоддна з хронікамі Неджда(руск.) бел., горад быў заснаваны ў 1446 ці 1447 годзе Мані эль-Мрайдзі, продкам цяперашніх Саудзітаў. Мані і ягоны клан (Мруда) прыйшлі з Эль-Каціфа(руск.) бел., аазіса на ўсходзе Аравйіскага паўвострава, па запрашэнню Ібн-Дыра, уладара вобласці, якая знаходзілася на месцы сучаснага Эр-Рыяда. Магчыма, Ібн-Дыр быў родзічам Мані эль-Мрайдзі, і перасяленне на самой праве было вяртаннем на гістарычную радзіму[3][4].

Першапачаткова Мруда пасяліліся ў Гусайба і Эль-Мулайбід, але ўсё паселішча атрымала назву Эль-Дыр’іа, ад імя Ібн Дыра. Эт-Тураіф быў заселены пазней[4]. Мноства сямей з навакольных паселішчаў перасяліліся ў Эд-Дыр’ію, і да XVIII стагоддзя апошняя стала адным з найбольш значных гарадоў Неджда.

У XVIII стагодді кланавая барацьба ўнутры клана Эль-Мігрын, патомкаў Мані, клана, які правіў у Эд-Дыр’іе, скончылася перамогай Мухамада ібн Сауда(руск.) бел., які лічыцца заснавальнікам дынастыі Саудытаў. Мухамад стаў эмірам (уладаром) Эд-Дыр’іі. У 1744 годзе ён узяў пад апёку багаслова Мухамада ібн абд аль-Вахаба(руск.) бел., выгнанага з горада Уяйны(руск.) бел., які знаходзіцца прыкладна ў 30 км вышэй па даліне. Ібн Сауд прыняў рэлігійнае вучэнне(руск.) бел. Абд аль-Вахаба, і гэты момант лічыцца заснаваннем першай Саудаўскай дзяржавы(руск.) бел., сталіцай якога стала Эд-Дыр’іа. Напрацягу наступных дзесяцігоддзяў ібн-Сауд і ягоныя нашчадкі здолелі падпарадкаваць увесь Неджд(руск.) бел., захад і ўсход аравійскага паўвострава, і нават пасылалі ваенныя экспедыцыі у сучасны Ірак. Эд-Дыр’іа хутка расла і стала буйнейшым горадам Неджда і адным з буйнейшых у Аравіі.

У далейшым, аднак, той факт, што Саудзіты ўзялі пад кантроль свяшчэнныя гарады іслама Мекку і Медзіну выклікала незадавальненне Асманскай імперыі, што прывяло да уварвання турэцка-егіпецкай арміі на Аравійскі паўвостраў і Асмана-саудаўскай вайне(руск.) бел. 1811—1818 гадоў. Вайна скончылася паражэннем Першай Саудаўскай дзяржавы, а Аравійскі паўвостраў перайшоў пад кантроль Асманскай імперыі. Эд-Дыр-іа капітулявала ў 1818 годзе пасля гадавой аблогі, а камандуючы егіпецкай арміяй Ібрагім-паша(руск.) бел. загадаў разбурыць горад. Потым, пасля першай спробы аднаўлення вахабіцкай дзяржавы, ён загадаў канчаткова разбурыць і спаліць Эд-Дыр’ію. Пры наступным аднаўленні дзяржавы, Саудыты зрабілі сваёй сталіцай ужо не Эд-Дыр’ію, а размешчаны на поўдзень ад яе Эр-Рыяд.

У 1818 годзе, пасля разбурэння горада, насельніцтва поўнасцю пакінула Эд-Дыр’ію. Навакольныя землі былі зноў заселены толькі ў XX стагоддзі, у асноўным бедуінамі, а ў 1970 годзе быў заснаваны новы горад Эд-Дыр’іа[5]. Неўзабаве новы горад паволі вырас і стаў адміністрацыйным цэнтрам. Рэстаўрацыя руінаў старой Эд-Дыр’іі адбываецца пры падтрымцы ўрада Саудаўскай Аравіі.

АднаўленнеПравіць

Частка структураў старога горада Эд-Дыр’іі поўнасцю ці часткова адноўлены. Сярод ніх Каср-Наср (бані і гасцявы дом), палац Саада ібн-Сауда (аднаўленне скончана ў 1990-я гады), вежа Бурдж-Файсал (адноўлена ў 1980-я гады), істотная частка абарончай сцяны Эт-Тураіфа, а таксама часткі знешніх сценаў і веж. Існуе план развіцця гістарычнага раёна Эт-Тураіф, згодна з якім апошні павінен быць поўнасцю адноўлен і пераўтвораны ў музей пад адкрытым небам. Плануецца стварэнне чатырох музеяў.

Зноскі

  1. World Heritage Comittee inscribes seven cultural sites on World Heritage list
  2. Ad Dir'iyan, Sudi Arabia Page(англ.) .(недаступная спасылка)
  3. Al-Juhany, U.M., Najd before the Salafi Reforn Movement, Ithaca Press, 2002, ISBN 0863724013.
  4. 4,0 4,1 Rentz, G. «al-Dir’iyya (or al-Dariyya).» Encyclopaedia of Islam. Edited by: P. Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P Heinrichs. Brrill, 2007. Brill Online. CDL. 5 November 2007 [1](недаступная спасылка)
  5. Ionis Thompson, Desert Treks from Riyadh, Stacey International, London, UK, 1994, pp. 6-7, ISBN 0-905743768