Эжэн Сімон (фр.: Eugène Simon, 30 красавіка 1848, Парыж — 17 лістапада 1924, Парыж) — французскі арахнолаг, карцынолаг і арнітолаг. У 2007 годзе Міжнароднае арахналагічнае таварыства заснавала прэмію Эжэна Сімона, якая прысуджаецца за выдатныя дасягненні. Апісаў каля 3700 відаў павукоў (больш, чым хто-небудзь у свеце).

Эжэн Сімон
фр.: Eugène Simon
Дата нараджэння 30 красавіка 1848(1848-04-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1924(1924-11-17)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, энтамолаг, арахнолаг, арнітолаг, натураліст, батанік
Навуковая сфера арахналогія і арніталогія
Месца працы
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Simon».

Eugène Simon на Віківідах
Старонка на Віківідах

Біяграфія правіць

Эжэн Сімон атрымаў хатнюю адукацыю. Падчас навуковых паездак працаваў у Іспаніі (1865, 1868), Алжыры (некалькі паездак у перыяд 1882—1885), Венесуэле (1887—1888), Егіпце (1889), на Філіпінах (1890), Цэйлоне (1892), тэрыторыі сучаснай ПАР — у Капскай калоніі і Трансваалі (1893).

У 1875, 1887 і 1901 гадах быў прэзідэнтам Энтамалагічнага таварыства Францыі, а ў 1882 годзе — прэзідэнтам Заалагічнага таварыства Францыі.

Разам з павукамі, насякомымі і ракамі Сімон збіраў таксама птушак. Асабліва ён цікавіўся калібры (Trochilidae). Ён апісаў некалькі відаў і падвідаў калібры і сістэматызаваў іх у роды Anopetia, Stephanoxis, Haplophaedia і Taphrolesbia. Яго наватарскай працай пра калібры стала кніга «Histoire naturelle des Trochilidae» (1921).

Зноскі

  1. а б Eugene Simon // Biographical Database of Southern African Science — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.