Эйгердаўскі сельсавет
Э́йгердаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Эйгерды.
Эйгердаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 35 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Эйгерды |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 19 студзеня 1965 |
Дата скасавання | 29 красавіка 1960 |
Насельніцтва (2019) | 809 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Такарышкаўскі сельсавет у складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Такарышкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Даўгердзішскага сельсавета[1].
19 студзеня 1965 года Такарышкаўскі сельсавет утвораны зноў у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Такарышкі ў складзе 32 населеных пунктаў: 14 населеных пунктаў (Гаст, Гнілуха, Добавічы, Дубаносіха, Залясоўшчына, Клім, Магенцы, Мазоліха, Моргавічы, Родзеўшчына, Рудая, хутар Саманіны, Самароднікі і Чорны Луг), якія ўваходзілі ў склад Багданаўскага сельсавета, і 18 населеных пунктаў (Баруцішкі, Гердушкі, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Кірвелі, Крычнікі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селішчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, хутар Шыльвы Бор, Эйгерды, Юнкавічы і Яцкава), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Юрацішкаўскага пассавета[2]. 15 ліпеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Эйгерды, сельсавет перайменаваны ў Эйгердаўскі[3]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны хутар Чорны Луг[4]. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Трабскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Даўгердзішкі, Каўшары, Яхімаўшчына, хутары Аглоблішкі, Брынюкі, Сякерышкі, Франконава, Чарніца і Чорны Ручай)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1217 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,3 % — палякі, 1,4 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 809 чалавек[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 ліпеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.