Эйселмер
Э́йселмер (нідэрл.: IJsselmeer [ˌɛi̯səlˈmeːr]) — штучнае прэснае возера ў Нідэрландах, створанае на месцы былога заліва Зёйдэрзэ.
Эйселмер | |
---|---|
IJsselmeer | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 32 км |
Плошча | 1100 км² |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Сярэдняя глыбіня | 5-6 м |
Басейн | |
Упадаюць | Эйсел |
Размяшчэнне | |
Краіна | Нідэрланды |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера мяжуе з правінцыямі Фрысландыяй на паўночным усходзе, Флеваландам на поўдні і ўсходзе, Паўночнай Галандыяй на захадзе. Эйселмер аддзелены ад Паўночнага мора 32 кіламетровай дамбай Афслёйтдэйк (Afsluitdijk) шырынёй каля 60 метраў. Вадаём атрымаў сваю назву ад ракі Эйсел, якая ўпадае ў яго праз невялічкае возера Кетэлмер. Эйселмер з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы прэснаводным вадаёмам Заходняй Еўропы.
У 1975 годзе Эйселмер быў падзелены на дзве часткі дамбай Маркервардэйк (Markerwaarddijk), у выніку чаго ўтварылася возера Маркермер.
Пазней, у 1986 годзе на месцы асушаных полдэрамі тэрыторыях была ўтворана новая нідэрландская правінцыя Флеваланд.
Прызначэнне
правіцьСёння возера служыць важным сховішчам прэснае вады і выкарыстоўваецца для патрэб сельскай гаспадаркі, водазабеспячэння гарадоў. Магчымасці возера шырока выкарыстоўваюцца для рэкрэацыі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эйселмер