Экзатычная рыфма
Экзаты́чная ры́фма — від рэдкай рыфмы, у якой сугуччамі спалучаны малавядомыя ці зусім невядомыя замежныя словы (уласныя імёны, тапанімічныя назвы і г. д.). Экзатычная рыфма разлічаная на неспадзяванасць, нечаканасць супастаўлення словаў, далёкіх не толькі па сэнсе, але і па сваёй моўнай прыналежнасці: Мінэ́рва — мяне́ рве, шука́ў — шака́л, вуша́х — іша́к і г. д.
Прыклад арыгінальнай экзатычнай рыфмы (рознанаціскной) — у вершы Ю. Гаўрука «Батумі»:
- Зелень, вада.
- Дождж як з вядра́.
- Пахне скураю
- І алеа́ндрам.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.