ФК Элас Верона

італьянскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Элас Верона)

«Элас Верона» ці проста «Верона» — прафесійны італьянскі футбольны клуб з горада Верона. Заснаваны ў 1903 годзе. Чэмпіён Італіі сезона 1984/1985. Асноўныя колеры клуба — жоўты і сіні.

Элас Верона
Поўная назва Hellas Verona Football Club
Мянушкі «жоўта-сінія» (італ.: Gialloblù)
«мастыфы» (італ.: Mastini)
«скалігеры» (італ.: Scaligeri)
Заснаваны 1903 і 1991
Горад Верона, Італія
Стадыён Маркантоніа Бентэгодзі
Умяшчальнасць: 39 211
Прэзідэнт Маўрыцыа Зеці[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 18 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Прынцыповыя сапернікі правіць

«К’ева» з’яўляецца прынцыповым сапернікам для «Вероны», бо клубы з аднаго горада Верона. Іх саперніцтва называецца «Веронскае дэрбі».

Іншым прынцыповым сапернікам з’яўляецца «Ювентус».

Назвы клуба правіць

  • 1903—1915 — Hellas
  • 1919—1928 — Hellas Verona
  • 1928—1959 — Associazione Calcio Verona
  • 1959—1991 — Associazione Calcio Hellas Verona
  • 1991—1995 — Verona Football Club
  • з 1995 — Hellas Verona Football Club

Дасягненні правіць

  Чэмпіянат Італіі (Серыя A)
  • Чэмпіён (1): 1984/85
  Кубак Італіі
  • Фіналіст (3): 1975/76, 1982/83, 1983/84
Серыя B
  • Чэмпіён (3): 1956/57, 1981/82, 1998/99

Стадыён правіць

«Элас Верона» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне Маркантоніа Бентэгодзі (італ.: Marcantonio Bentegodi), размешчаным па адрасе Piazzale Olimpia — 37138 — Verona. Стадыён пабудаваны ў 1963 годзе. Мае натуральны газон памерам 105 м × 68 м, умяшчае 39 211 гледачоў.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Ларэнца Манціпа 1996
6   ПА Рэда Белах’ян 2004
7   Нап Элаіс Таўшан 2001
8   ПА Дарка Лазавіч (капітан) 1990
9   Нап Тама Анры 1994
10   Нап Стэфан Мітравіч 2002
11   Нап Караль Свідэрскі 1997
13   Нап Хуан Мануэль Крус 1999
16   Бр Мація К’еза 2000
17   Нап Ціджані Нослін 1999
18   Аб Фаб’ен Сантонз 1996
19   Аб Рубен Вінагры 1999
21   ПА Дані Сілва 2000
Паз. Імя Нар.
22   Бр Алесандра Берардзі 1991
23   Аб Джанджакома Маньяні 1995
25   ПА Суат Сердар 1997
27   Аб Павел Давідовіч 1995
31   ПА Томаш Суслаў 2002
32   Аб Хуан Давід Кабаль 2001
33   ПА Ондрэй Дуда 1994
34   Бр Сімонэ Перылі 1995
38   ПА Джэксан Чачуа 2001
42   Аб Дыега Капола 2003
90   ПА Майкл Фаларунша 1998
99   Нап Федэрыка Банацолі 1997