Элен Баркін
Элен Рона Баркін (англ.: Ellen Rona Barkin; нар. 16 красавіка 1954, Бронкс, Нью-Ёрк) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэмій «Эмі» і «Тоні».
Элен Баркін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Гэбрыэл Бірн і Ronald Perelman[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, кінапрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000289 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Бронксе, штат Нью-Ёрк, у сям’і Эвелін (у дзявоцтве Разін), адміністратара шпіталя і Сола Баркін, прадаўца хімічных прэпаратаў. Баркін расла ў небагатай яўрэйскай сям'і, продкамі якой былі эмігранты з тэрыторыі, размешчанай на беларуска-польскай мяжы. Баркін атрымала сярэднюю адукацыю ў школе мастацтваў у Манхэтане. Пасля працягнула сваё навучанне ў Хантэрскім Каледжы. Мае дыплом не толькі па драматычным майстэрстве, але і па гісторыі. Працягнула сваю адукацыю ў Акцёрскай студыі ў Нью-Ёрку.
Баркін вывучала акцёрскае майстэрства ў нью-ёркскай акцёрскай школе. Тэатральны дэбют адбыўся ў адным з невялікіх нью-ёркскіх тэатраў. Адначасова яна была запрошана на невялікія эпізадычныя ролі ў розных тэлесерыялах. У 1982 годзе Баркін атрымала першую ролю ў фільме Бары Левінсана «Забягалаўка». У наступнае дзесяцігоддзе яна знялася ў шэрагу кінафільмаў, у тым ліку «Падмена», роля ў якім прынесла ёй намінацыю на «Залаты глобус».
У 1998 атрымала прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле або фільме — за ролю ў серыяле "Разбітыя сэрцы".
Новы поспех чакаў Баркін у 2004 годзе ў фільмах Спайка Лі «Яна ненавідзіць мяне» і Тода Соландза «Перавертышы». У 2007 годзе Баркін знялася ў фільме «Трынаццаць сяброў Оўшэна».
У 2016 годзе Баркін узяла на сябе галоўную ролю кіраўніка крымінальнага сямейства ў серыяле TNT «Царства жывёл», тэлеверсіі аднайменнага фільма 2010 года.
У 2021 годзе выйшла камедыя Тэйта Тэйлара "Даць дуба ў акрузе Юба" пры ўдзеле актрысы. У фільме таксама сыгралі Элісан Джэні і Міла Куніс.