Элен Фрыс (шведск.: Ellen Fries, 23 верасня 1855 — 31 сакавіка 1900) — шведская пісьменніца і феміністка. Першая шведка, якая атрымала ступень доктара філасофіі.

Элен Фрыс
шведск.: Ellen Fries
Ellen Fries.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 верасня 1855(1855-09-23)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1900(1900-03-31)[1][4][…] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Patrik Constantin Fries[d][1][8]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, гісторык, пісьменніца, настаўніца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Элен Фрыс нарадзілася ў вёсцы Цёрнсфаль, у лене Кальмар у 1855 годзе. Яе бацькамі былі палкоўнік Патрык Канстанцін Фрыс і Беата Марыя Боргстрам. Замужам Элен не была і амаль усё жыццё пражыла з бацькамі. У Элен было слабое здароўе, таму яе вучыла мама дома. У 11 гадоў яна з маці паехала ў Швейцарыю для лячэння, дзе правяла 14 месяцаў.

У 14 гадоў Элен паступіла ў Стакгольме ў старэйшыя класы школы для дзяўчынак  (англ.), заснаванай Карын Олін, затым вучылася ў школе Валін  (англ.). У далейшым Элен вучылася замежным мовам у Парыжы і Лейпцыгу, затым выкладала ў школе Валін  (англ.) у 1875 — 1877 гадах.

У 1870 годзе шведскія ўніверсітэты былі адкрыты і для жанчын. У 1877 годзе Элен паступіла ва Упсальскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю, скандынаўскія мовы і паліталогію, атрымала стыпендыю. 31 мая 1883 года Элен стала першай шведкай, якая атрымала ступень доктара філасофіі. Затым у 18841886 гадах працавала выкладчыкам гісторыі ў школе Валін  (англ.), з 1885 года працавала ў школе Олін  (англ.), а з 1890 года стала яе дырэктарам.

Элен таксама прымала ўдзел у журналісцкай і палітычнай дзейнасці. З 1881 года ў газеце Tidskrift för hemmet, заснаванай Сафі Адлерспарэ, яна публікавала біяграфіі жанчын, была адной з рэдактараў гэтай газеты ў 18831885 гадах, а таксама пісала артыкулы для часопісаў Dagny, Framåt, Verdandi, Hemåt, Nya Idun, Stockholms Dagblad, Aftonbladet, а таксама для слоўніка Nordisk Familjebok.

У 1884 годзе Элен была адной з шасці заснавальніц фемінісцкага руху Fredrika Bremer-förbundet. У 1896 годзе ініцыявала стварэнне Svenska Kvinnors Nationalförbund («Шведскага жаночага савета») і стала адной з сузаснавальніца жаночага таварыства Nya Idun.

Элен Фрыс памерла ў 1900 годзе ад апендыцыту, была пахавана ў Стакгольме.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Hildebrand B. Ellen Fries — С. 532. Праверана 30 студзеня 2017.
  2. а б Svea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/5 (1842-1860), bildid: 00025510_00073 Праверана 1 сакавіка 2019.
  3. Ellen Fries // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı, Հայտնի կանանց տվյալների բանկ Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Svea artilleriregementes församling (A, AB) AIIa:1 (1899-1907) Bild 3550 / sid 346 (AID: v90390.b3550.s346, NAD: SE/SSA/0005j) Праверана 1 сакавіка 2019.
  5. Svea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/8 (1895-1927), bildid: 00025513_00125 Праверана 1 сакавіка 2019.
  6. Fries, ELLENSvenskagravar.se. Праверана 15 сакавіка 2017.
  7. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. vea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/5 (1842-1860), bildid: 00025510_00073 Праверана 1 сакавіка 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Cederschiöld, Maria (nnnn). En banbryterska: skildringar från Ellen Fries' studentår i Uppsala: hennes bref och anteckningar samlade och utg. Stockholm.
  • Ann-Sofie Ohlander, «Ellen Fries — 'Den djupaste tillfredsställelse jag har känt har varit vid skrivandet av historia'» I boken Promotionsfesten i Uppsala den 29 maj 2009 (Acta Universitatis Upsaliensis. Skrifter rörande Uppsala universitet. B. Inbjudningar 158.).