Элора
Эло́ра, ці Элура — населены пункт у заходняй частцы Індыі, штат Махараштра, за 15 км ад горада Аўрангабада.

Скальны храм Кайласанатха (Кайлаш)
Паблізу Элоры 34 высечаныя ў скале будыйскія, брахманскія і джайнскія храмы (6—13 стст.), у т.л. грандыёзны маналітны храм Кайласанатха (8 ст.). Месца рэлігійнага паломніцтва і міжнароднага турызму. Храмы ў Элоры ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
ЛітаратураПравіць
- Элора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. С. 111.
- Эллора // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 243 рус. • англ. • фр. |