Элсмір
Э́лсмір (англ.: Ellesmere Island, фр.: Île d'Ellesmere) — востраў на паўночным усходзе Канадскага Арктычнага архіпелага; тэрыторыя Канады.
Элсмір | |
---|---|
англ. Ellesmere Island, фр. Île d'Ellesmere | |
![]() Востраў Элсмір — від з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 196 236 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
80°10′ пн. ш. 75°05′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Канадскі Арктычны архіпелаг |
Краіна | |
Тэрыторыя | Нунавут |
![]() |


Самы паўночны канадскі востраў належыць да тэрыторыі Нунавут, на ўсход ад вострава Аксель-Хейберг. Уваходзіць у склад Астравоў Каралевы Елізаветы. На ўсход ад вострава праходзіць мяжа Канады з Грэнландыяй.
Плошча каля 203 тыс. км². Вышыня да 2926 м. Каля 1/3 тэрыторыі ўкрыта ледавікамі. На поўначы — шэльфавыя ледавікі, ад якіх адколваюцца айсбергі. Шматлікія фіёрды падзяляюць востраў на адасобленыя часткі — землі (Гранта, Грынела, Свердрупа, Элсмір). Арктычныя пустыні, тундра. Населеныя пункты: Алерт, Юрыка.
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 500. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элсмір